Алекшыцкія школьнікі пабывалі з экскурсіяй у Ваўкавыску

Лента новостей

IMG_4232“Які цудоўны гэты свет, паглядзі!”, — спяваецца ў адной вядомай песні. І сапраўды, колькі прыгожых мясцін навокал! Патрэбна толькі жаданне і ўменне іх убачыць. Можна любавацца сваімі роднымі мясцінамі, а можна адправіцца ў падарожжа або на экскурсію.
Менавіта так і зрабілі вучні Алекшыцкай сярэдняй школы. Яны пабывалі з экскурсіяй у суседнім Ваўкавыскім раёне, у школе №8 з польскай мовай навучання. Слых аб створаным там музеі лесу, а асабліва аб гасцінных гаспадарах, хутка разышоўся па суседніх раёнах. Дайшоў ён і да нас. Школьны аўтобус заўсёды гатовы да падарожжаў, вучні – таксама.
Сустрэла нас пані Вераніка, настаўніца геаграфіі. Коратка расказала аб школе, правяла ў музей. Дарэчы, гэта музей 5 пачуццяў: там можна паглядзець, паслухаць, паспрабаваць, панюхаць, дакрануцца.
Мы ўбачылі чучалы птушак, рогі аленяў, ласёў, гербарыі раслін, вырабы з драўніны, інструменты для іх апрацоўкі і многае іншае. IMG_4223 1Паслухалі запісы спеваў птушак, цікавую інфармацыю экскурсавода. Затым ўдыхалі водар лясных траў, якія ўпрыгожвалі куток ароматэрапіі. І самае прыемнае – паспрабавалі на смак чай з гэтых зёлак, варэнне з розных ягад. Вось тут упору прыйшліся і нашы “зсабойкі”! Духмяны чай, прысмакі, выпечка, відэаролік аб тым, як вырабляюць запалкі – цудоўнае спалучэнне прыемнага з карысным.
На развітанне пані Вераніка падарыла кожнаму госцю музея лесу прыгожую расфарбаваную шышку сасны, якую можна разгледзець, панюхаць, памацаць, а магчыма, і паслухаць!
Аксана Болбат, класны кіраўнік 5 класа Алекшыцкай СШ

 

 

 

 



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *