Акцыя “Жыву ў Беларусі і тым ганаруся” ідзе на Бераставіччыне

Лента новостей

У рамках рэспубліканскай акцыі навучэнскай моладзі «Жыву ў Беларусі і тым ганаруся» праведзены шэраг раённых конкурсаў грамадзянска — патрыятычнай накіраванасці.

Вызначаны лепшыя краязнаўчыя
календары

Падведзены вынікі раённага этапу абласнога конкурсу на лепшы краязнаўчы каляндар “Нам засталася Спадчына”, які праводзіў Бераставіцкі цэнтр творчасці дзяцей і моладзі з мэтай фарміравання ў дзяцей і падлеткаў грамадзянска- патрыятычных пачуццяў адказнасці за адраджэнне і захаванне гісторыка-культурнай спадчыны сваёй Радзімы. Пры стварэнні календароў удзельнікам конкурсу неабходна было выкарыстаць і адлюстраваць у іх гістарычныя падзеі, юбілейныя даты, архітэктурныя, археалагічныя, гістарычныя, этнаграфічныя, прыродна-ландшафтныя і іншыя помнікі рэспубліканскага і мясцовага значэння.
Юныя краязнаўцы дасканала справіліся з гэтай задачай і прадставілі прыгожыя і вельмі цікавыя календары.
Як паведаміла метадыст Бераставіцкага цэнтра творчасці дзяцей і моладзі Таццяна Таберка, лепшым прызнаны краязнаўчы каляндар Малабераставіцкай СШ “З Малой Бераставіцай лёсам знітаваныя”, які выканалі члены савета краязнаўчага музея “Вытокі” Вераніка Казлоўская, Вераніка Пальяноўская, Павел Кацуба і Вераніка Майсевіч пад кіраўніцтвам Т.І.Эйсмант.
Другое месца заняў каляндар “Культурныя помнікі Бераставіччыны”, створаны піянерскім атрадам “Дружба” гімназіі аг.Пагранічны (кіраўнікі – С.П.Розель, Г.С.Некала).
Трэцяе месца прысуджана краязнаўчаму календару “Нам засталася спадчына”, які выканалі вучаніцы Канюхоўскага ясляў – сада – СШ Ганна Капіца і Дар’я Швец (кіраўнік – В.Л.Шчука).
Гэтыя календары накіраваны для ўдзелу ў абласным конкурсе.

“Праз творчасць у прафесію жыцця”
Конкурс даследчых работ пад такой назвай праходзіў сярод вучнёўскай моладзі і быў накіраваны на стымуляванне творчага патэнцыялу дзяцей і падлеткаў, далучэнне іх да пошукавай дзейнасці, накіраванай на даследаванне прафесійнай творчасці вядомых людзей малой радзімы. Ён праводзіўся па дзвюх намінацыях:
— “Прызванне. Творчасць. Майстэрства” – калектыўныя работы ў гэтай намінацыі даследавалі жыццёвы і творчы шлях знакамітых людзей сваёй мясцовасці.
— “Мой шлях да прафесіі жыцця” – індывідуальныя работы ўдзельнікаў конкурсу прадстаўлялі аўтарскае бачанне выбару будучай прафесіі, яе спецыфіку, значымасць на рынку працы, перспектывы для будучыні.
Першае месца ў конкурсе заняла даследчая работа Надзеі Курыла з Алекшыцкай СШ “Я б в спасатели пошла, пусть меня научат” (кіраўнік – С.У.Курыла), другое месца прысуджана даследчаму праекту “Прызванне. Творчасць. Майстэрства”, які выканалі вучні Масалянскага ясляў-сада-БШ Аляксей Масько і Кацярына Буга пад кіраўніцтвам Г.У.Румак.
Трэцяе месца атрымала даследчая работа аб жыццёвым і творчым шляху заслужанага настаўніка БССР У.І.Трафіменкава, выкананая Кацярынай Болбат і Карынай Гойлік (Макараўскі яслі-сад –СШ, кіраўнік – А.В.Панкевіч).
Работы пераможцаў цяпер удзельнічаюць у абласным этапе конкурсу.

“Таямніцы малой радзімы”
Яшчэ адзін конкурс даследчых работ праводзіў Рэспубліканскі цэнтр турызму i краязнаўства навучэнскай моладзі. Удзельнікі конкурсу “Таямніцы малой радзімы” даследавалі легенды і паданні свайго краю.
Лепшай работай у раённым этапе конкурсу прызнана і накіравана на абласны этап даследаванне “У пошуках зніклых Панікліц”, выкананае Надзеяй Козел і Аляксеем Масько з Масалянскага ясляў-сада – БШ (кіраўнік – Г.У.Румак).



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *