Адзіны дзень інфармавання насельніцтва на Бераставіччыне

Лента новостей

edinyy-den-informirovaniyaНа мінулым тыдні інфармацыйна-прапагандысцкая група райвыканкама №3 пабывала на Бераставіцкай птушкафабрыцы. Тэмай мерапрыемства было навядзенне парадку на зямлі. Начальнік аддзела жыллёва — камунальнай гаспадаркі Васіль Гугяльчук расказаў пра сітуацыю на Бераставіччыне. Пытанне стаіць востра, таму ўсім нам трэба імкнуцца да таго, каб тэрыторыя прадпрыемстваў і арганізацый была дагледжанай і ахайнай. Васіль Аляксандравіч паведаміў, якія меры прымаюцца, каб гарадскі пасёлак стаў яшчэ прыгажэйшы. У прыватнасці, працягваецца добраўпарадкаванне дзіцячай пляцоўкі, зоны адпачынку каля рэчкі.
Былі дадзены таксама адказы на пытанні. Датычыліся яны далейшага будаўніцтва магазіна па вуліцы Леніна, пешаходнай дарожкі да птушкафабрыкі, арэнднага жылля. Адказваючы на пытанні слухачоў, Васіль Гугяльчук адзначыў, што Гродзенскаму аблспажыўтаварыству далі тэрмін на вырашэнне пытання па далейшым будаўніцтве магазіна або яго кансервацыі. У рэспубліканскае ўнітарнае прадпрыемства аўтадарог накіраваны запыт на ўключэнне ўчастка дарогі для будаўніцтва дарожкі. А арэнднае жыллё выдзяляецца на падставе адпаведнага Указа Прэзідэнта № 563 ад 16 снежня 2013 года, згодна з якім яно прадстаўляецца ў першую чаргу ваеннаслужачым і іншым катэгорыям грамадзян. Хто жадае атрымаць больш падрабязную кансультацыю, можа звяртацца ў райвыканкам.
У гэты ж дзень члены інфармацыйна-пра­па­гандысцкіх груп райвыканкама таксама сустракаліся з працоўнымі калектывамі Бераста­віцкага раёна электрычных сетак, Бераставіцкага УКП бытавога абслугоўвання насельніцтва, жыхарамі в. Айцова Малабераставіцкага сельсавета.
Ніна Наддэ



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *