Адбыўся розыгрыш прызоў “раёнкі”

Актуально Лента новостей

У пятніцу, 30 ліпеня, рэдакцыя “раёнкі” сустракала гасцей—сваіх даўніх і надзейных чытачоў, якія ўдзельнічалі ў розыгрышы прызоў і сталі іх уладальнікамі. На гэты раз жадаючых “паспытаць” сваю ўдачу было 91 чалавек, а пашчасціла толькі пяці з іх.
Розыгрыш прызоў традыцыйна праводзіцца раз у паўгода па выніках важнейшых як для нашага выдання, так і для другіх друкаваных сродкаў масавай інфармацыі падпісных кампаній. Праз гэту акцыю мы імкнемся па меры магчымасці заахвоціць нашых самых актыўных падпісчыкаў, аддзячыць нашых чытачоў з вялікім “стажам”. Такіх     людзей вельмі многа, і мы ўдзячны ўсім, хто нягледзячы ні на што,             застаецца з “раёнкай”.
Па выніках чарговага розыгрышу прызоў, які праводзіўся калектывам рэдакцыі ў прысутнасці прадстаўнікоў паштовай сувязі і пазаштатных аўтараў, “шчасліўчыкамі” сталі    жыхары гарпасёлка Вікторыя Генадзьеўна Шор, Уладзімір Пятровіч Пабудзей, пенсіянеркі Раіса Аляксееўна Сулаўка з в.Плюскалаўцы і Ніна Мікалаеўна Леванчук з в.Хілякі. Адзін прыз быў разыграны сярод работнікаў праваахоўных органаў, якія цесна супрацоўнічаюць з “Бераставіцкай газетай” і актыўна    выпісваюць наша выданне. Выбар фартуны паў на старшага інспектара па адміністрацыйнай практыцы аддзялення ДАІ РАУС Таццяну     Валер’еўну Карпуць.
У шчырай зацікаўленай размове з гасцямі высветлілася, што ўсе яны—нашы даўнія сябры.
У.П.Пабудзей: “Жыць у  раёне і не выпісваць “Бераставіцкую газету” проста немагчыма. Не ўяўляю нават, як гэта не ведаць, што робіцца там, дзе жывеш і працуеш. Чытаю газету на працягу вельмі   доўгага часу, сачу за ўсімі зменамі, што адбываюцца ў ёй і лічу, што выданне адпавядае статусу галоўнага інфармацыйнага весніка нашага рэгіёна”.
Н.М.Леванчук: “Раёнку” выпісваў яшчэ мой дзядуля, мае бацькі. Памятаю, што ў нас існаваў нават цэлы  рытуал яе чытання: спачатку  дзед — потым усе па чарзе. Я вырасла з газетай. Чытаю яе ад “коркі да коркі” і лічу, што матэрыялы ўсе карысныя, разнастайныя. За час свайго сяброўства з раённым выданнем я бачу, як у лепшы бок змяняецца яго выгляд, падача матэрыялаў, афармленне”.
Т.В.Карпуць: “Ад імя супрацоўнікаў РАУС хачу выказаць калектыву газеты ўдзячнасць за  цеснае  супрацоўніцтва. Сама я  і па доўгу службы, і ў вольны час пастаянна чытаю “раёнку” і абавязкова знаходжу штосьці цікавае для сябе. Шмат пазнавальнага, напрыклад, даведалася з апошніх краязнаўчых нарысаў”.
Нашым чытачам, безумоўна, цікава было бліжэй пазнаёміцца з жыццём “раёнкі”— тым далёкім, калі яна выходзіла ў выглядзе баявога лістка, і сучасным. Пра гэта гасцям расказала галоўны рэдактар установы Зінаіда Васільеўна Самкова. Яна закранула таксама далейшыя творчыя планы калектыву і выказала шчырую ўдзячнасць запрошаным за сяброўства з газетай. Не засталіся без увагі прапановы і пажаданні, агучаныя чытачамі ў ходзе гутаркі, якія мы пастараемся ўлічыць у сваёй рабоце.
Экскурсія па рэдакцыі, знаёмства з тэхнічным працэсам падрыхтоўкі газеты да выхаду ў свет і традыцыйны здымак напамяць завяршылі нашу сустрэчу. Наперадзе чакаюць новыя знаёмствы і … чарговы розыгрыш прызоў. Заставайцеся з намі!
На здымку (злева направа):    Р.А.Сулаўка, В.Г.Шор, Н.М.Леванчук, У.П.Пабудзей, Т.В.Карпуць.
Святлана Ганчарова, фота аўтара



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *