Аб арганізацыі вольнага часу насельніцтва і мерах па яго паляпшэнні

Местная власть

На чарговым пасяджэнні Алекшыцкага сельвыканкама разглядалася пытанне аб рабоце ўстаноў культуры па арганізацыі вольнага часу насельніцтва на тэрыторыі сельсавета і мерах па яго ўдасканальванні. З інфармацыяй выступіў старшыня сельвыканкама В.Я.Галавач.
Адзначалася, што на тэрыторыі Алекшыцкага сельскага Савета размешчаны тры клубныя ўстановы: Алекшыцкі цэнтральны Дом культуры, Масалянскі сельскі Дом культуры і Пыхоўчыцкі Дом сацыяльна-культурных паслуг. Уся іх дзейнасць накіравана на арганізацыю вольнага часу насельніцтва, адраджэнне і захаванне нацыянальных абрадаў, развіццё мастацкай самадзейнасці, выхаванне актыўнай жыццёвай пазіцыі і патрыятызму.
На базе Алекшыцкага ЦДК дзейнічае народны драматычны калектыў “Вяскоўцы”. Ужо шмат год працуюць аматарскія аб’яднанні: клуб выхаднога дня “Зацейнікі” і клуб “Сустрэча”. Дзеля таго, каб формы і метады работы былі рознабаковымі, пры цэнтральным Доме культуры створаны і працуюць 12 клубных фарміраванняў: 5 дзіцячых і 7 дарослых, дзе займаюцца 138 чалавек.
За паўгоддзе ў Алекшыцкім ЦДК былі праведзены наступныя мерапрыемствы: свята “Калядкі – пячы бліны, аладкі”, канцэрты мастацкай самадзейнасці да Дня жанчын і Дня Перамогі, тэматычны вечар, пры-свечаны барацьбе з табакакурэннем, свята сям’і “Як мы адпачываем”, гульнявая праграма “Я, Ты, Он, Она”, пасяджэнне аматарскіх аб’яднанняў “Зацейнік” і “Сустрэча” і інш. Удзельнікі гурткоў мастацкай самадзейнасці прымаюць актыўны ўдзел у раённых мера-прыемствах.
План платных паслуг Алекшыцкага ЦДК на перыяд са сту-дзеня па чэрвень 2010 г. складае 6 320 000 руб., выканана – 6 255 560 руб.(99%).
Важным накірункам клубнай дзейнасці Пыхоўчыцкага Дома сацыяльна-культурных паслуг з’яўляецца актыўная работа са сталымі людзьмі. На базе ўстановы дзейнічаюць 2 клубных фарміраванні: аматарскае аб’яднанне “Прамень” і гурток дэкаратыўна- прыкладной творчасці. Усяго ў гуртках займаецца 24 чалавекі.
За першае паўгоддзе ў Пыхоўчыцкім ДСКП было праведзена 43 мерапрыемствы: канцэрты, спектаклі, аматарскія аб’яднанні, тэатралізаваныя святы, абрады, выстаўкі народнай творчасці і інш.
Работа гурткоў у вышэйназваных установах напраўлена на рознабаковую арганізацыю вольнага часу рознаўзроставай катэгорыі насельніцтва сельсавета, развіццё творчых здольнасцяў, выхаванне актыўнай жыццёвай пазіцыі і здаровага ладу жыцця.
Работнікам дадзеных клубных устаноў неабходна больш актыўна весці работу па прыцягненні ў гурткі мастацкай самадзейнасці не толькі таленавітай моладзі, дзяцей, але і ўсіх, хто хоча прымаць удзел у арганізацыі і правядзенні мерапрыемстваў.
Што ж датычыцца Масалян-скага сельскага Дома культуры, то з-за адсутнасці спецыялістаў ён часова не працуе.
Па абмеркаваным пытанні прынята адпаведнае рашэнне.
Падрыхтавала
Зінаіда Самкова



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *