Якія ўмовы пражывання і стыпендыя ў навучэнца вышэйшай навучальнай установы Міністэрства па надзвычайных сітуацыях— гэтыя і многія іншыя пытанні гучалі на сустрэчы з будучымі выпускнікамі Вялікабераставіцкай школы, якая прайшла 2 лютага. У рамках прафарыентацыі-2011 інспектар групы прапаганды і навучання Бераставіцкага РАНС Яўген Шапавалаў прадэманстраваў вучням, якія стаяць зараз на парозе выбару будучай прафесіі, два відэафільмы, у якіх размова ішла пра ўстановы адукацыі “Камандна-інжынерны інстытут” і “Гомельскі інжынерны інстытут”, а таксама пра “Ліцэй пры Гомельскім інжынерным інстытуце” МНС РБ. На сустрэчы таксама прысутнічаў Алег Затаўка: у недалёкім мінулым — навучэнец Вялікабераставіцкай школы, а зараз — курсант Камандна-інжынернага інстытута ў горадзе Мінску. Ён расказаў пра ўмовы паступлення і навучання, а таксама адказаў на ўсе пытанні, якія зацікавілі аўдыторыю.
Ці удалося заахвоціць вучняў ісці ў выратавальнікі — пакажа час.
Вікторыя ДЗЕРЖАНОВІЧ