IV фестываль аўтарскай песні «Новае пакаленне» па традыцыі адбыўся ў Зэльве. На папулярнае музычнае свята з’ехаліся канкурсанты з усёй Гродзеншчыны. Музычны марафон уключаў больш за дваццаць разнастайных нумароў – ад пачуццёвых лірычных песень да запальнага рэпу.
Прадстаўнік нашага раёна, аўтар і выканаўца Сяргей Хілюта, стаў уладальнікам спецыяльнага дыплома за выканальніцкае майстэрства і артыстызм.
Святлана Ганчарова