Сёння сорак шэсць дзяцей раёна атрымліваюць у цэнтры карэкцыйна-развіваючага навучання і рэабілітацыі неабходную дапамогу, у тым ліку дванаццаць з іх – раннюю комплексную. Спецыялізаваны клас наведваюць шасцёра дзяцей. У цэнтры створаны неабходныя ўмовы, каб дапамога гэтая была эфектыўнай. Ёсць спецыяльнае абсталяванне, падрыхтаваныя спецыялісты.
— З дзеткамі да трох гадоў заняткі праводзяцца ў асноўным у гульнёвай форме, — гаворыць сацыяльны педагог цэнтра Лілія Стугіс. – Вось і ў пачатку студзеня, калі адзначаўся Міжнародны дзень інвалі-даў, хлопчыкі і дзяўчынкі, якія наведваюць цэнтр, былі запрошаны сюды для ўдзелу ў займальнай калектыўнай гульні – вандроўцы “Вясёлая паездка”. А праходзіла гэтая імправізаваная вандроўка з прыпынкамі на станцыях “У свеце казак”, “Зялёны агеньчык”, “Гульнёвая” і іншыя. На кожнай з іх дзецям прапаноўваліся пэўныя заданні, якія садзейнічаюць развіццю рухальнай актыўнасці, замацаванню ўжо набытых навыкаў, стварэнню пазітыўнага эмацыянальнага настрою.
Сустрэча гэтая стала для маленькіх наведвальнікаў цэнтра карыснай, цікавай і садзейнічала іх больш блізкаму знаёмству і сяброўству.
Мария Драпез