VI абласная навукова-практычная краязнаўчая канферэнцыя вучняў “Край Гарадзенскі” прайшла 6 красавіка на базе гродзенскай гімназіі №1 імя Я. Карскага. Удзел у ёй прынялі і 12 прадстаўнікоў Бераставіцкага раёна – навучэнцы Вялікабераставіцкай, Малабераставіцкай, Вялікаэйсмантаўскай, Алекшыцкай сярэдніх школ, сярэдняй школы аг.Пагранічны, Макараўскага ясляў-сада – сярэдняй школы, Пархімаўскага і Старадварэцкага ясляў-садоў – базавых школ.
— Выступленне юных даследчыкаў з нашага раёна стала вельмі паспяховым, — гаворыць загадчык сектара сацыяльнай і арганізацыйна-педагагічнай работы аддзела адукацыі райвыканкама Валянціна Апунік. – З абласной канферэнцыі яны прывезлі 10 дыпломаў: заваяваны тры дыпломы I ступені, тры дыпломы II ступені і чатыры дыпломы III ступені.
Пераможцамі краязнаўчай канферэнцыі сталі Таццяна Гуцко і Эдуард Пальяноўскі з Малабераставіцкай СШ, іх работа “Прапаўшых без вестак вяртаем імёны: памяці воінаў-землякоў”, якую яны выконвалі пад кіраўніцтвам Т.І.Эйсмант адзначана дыпломам I ступені. Таксама ўзнагароджаны дыпломамі I ступені Уладзіслаў Курчыцкі з Алекшыцкай СШ за работу “У пошуках малой радзімы ўсходазнаўца В.М.Кавалеўскага” (кіраўнік Г.У. Румак) і Віталь Красніцкі з СШ аг. Пагранічны за работу “Шавуліцкая трагедыя: горкі лёс вёскі зямлячкі” (кіраўнік Т.Г. Луконіна).
Прызёрамі VI абласной навукова-практычнай краязнаўчай канферэнцыі вучняў “Край Гарадзенскі” сталі Кацярына Наліўка (Вялікабераставіцкая СШ, кіраўнік Н.В.Жукава), Караліна Анджаеўская (Вялікаэйсмантаўская СШ кіраўнік І.І. Швек), Караліна Ігнатовіч (Макараўскі яслі-сад-СШ, кіраўнік А.А. Будніцкая) — дыпломы II ступені, Дар’я Гудач (Старадварэцкі яслі-сад-БШ, кіраўнік А.У. Фрыдэль), Таццяна Арцюхевіч (Пархімаўскі яслі-сад-БШ, кіраўнік А.А. Хілюта), Кацярына Барысік (Вялікаэйсмантаўская СШ, кіраўнік Л.Р. Калеснік), Аляксандр Ляховіч і Ягор Сцепанчук (Вялікабераставіцкая СШ, кіраўнік Н.М. Каваленка) – дыпломы III ступені.
Ірына МІКЛАШ