У Свіслачы прайшоў V Абласны экалагічны фестываль “Гамоняць пушчы беларускія…”

Лента новостей

Прыгожае відовішча падарыў усім, хто апоўдні сабраўся ля галоўнай сцэны ў гарадскім парку, ансамбль танца, музыкі і песні “Белые Росы”. Гледачы ўбачылі абяцаны арганізатарамі харэаграфічна-музычны пралог “Спяваюць пушчы”, піша «Свіслацкая газета».

Вядучыя – добра знаёмая свіслачанам Ірына Гутар і мастацкі кіраўнік народнага маладзёжнага музычна-драматычнага тэатра «Гарадзенская надзея» Гродзенскага гарадскога цэнтра культуры Алег Саладуха – запрасілі гледача на святочны канцэрт.
6e18e3cfc91aa0a632f7cfa10af248b0.jpg
Гледачы ўбачылі абяцаны арганізатарамі харэаграфічна-музычны пралог “Спяваюць пушчы”. Дзейства, што грацыёзна і ўрачыста развярнулася на падмостках, цешыла вока, лашчыла слых і хвалявала душу.

Прывітаў свіслачан і гасцей свята старшыня Свіслацкага раённага выканаўчага камітэта Аляксандр Вярсоцкі:

d39ff0bb40c6dee6d8346364e76309e1.jpg

– Перш за ўсё хацеў бы сказаць словы самай шчырай удзячнасці тым, хто стаяў ля вытокаў самой ідэі правядзення дадзенага марапрыемства. Я ўдзячны тым, хто праводзіў першыя святы, хто захаваў гэтую традыцыю і даў нам магчымасць сёння ў пяты раз сабрацца разам. Для мяне як старшыні райвыканкама важна яшчэ і тое, што ў гэты дзень мы адкрылі ў гарадскім парку гульнёвую пляцоўку. Я лічу, што гэта адно з самых галоўных дасягненняў свята. Прыемна, што адкрыццё адбылося менавіта цяпер і ў нашай памяці застануцца не тыя няпростыя абставіны, якія зараз перажывае рэспубліка, а тое добрае, што мы зрабілі разам з вамі для дзяцей. Хацеў бы падзякаваць усім, хто далучыўся да арганізацыі свята. Але самае галоўнае, вядома, не гэта. Шаноўныя свіслачане, гэтага свята ніколі б не было, калі б я не адчуў, што яно патрэбна вам. Удзячны вам за тое, што вы прыйшлі, што вас так шмат. Мы і надалей будзем такія мерапрыемствы праводзіць.
 
b91084869405ff3847f7e4350b2c5a39.jpg
 
Каларыту дадаў ансамбль танца, музыкі і песні “Белые Росы” (каго пакінуць абыякавым буйства аборак і дынаміка руху цыганскага танца?!).
19ac3f0049374da465fe92e769a5e7c9.jpg
Так здараецца, калі гучыць народны інструмент, льецца гучнае слова, прыгожыя юнакі і дзяўчаты дэманструюць шыкоўную культуру танца і ўсё гэта адбываецца на фоне родных краявідаў. Моцны энергетычны пасыл ад артыстаў атрымаў, пэўна, кожны, хто бязмежна ўлюбёны ў Белавежскую пушчу.
a05e6e029c0c9f672bb3337a73afc36d.jpg
Энергетыкай жывога гуку зарадзіў кожнага гледача віртуоз-балалаечнік Аляксандр Варанішча.
2f33ed394771cbe95f7f0ba31559be41.jpg
37231858fd6693a91d133843f8800d14.jpg
Лепшыя нумары адсылалі ў імправізаваную залу пад адкрытым небам артысты раённага цэнтра культуры і народнай творчасці і дзіцячай школы мастацтваў.
5a5f7fe72e6d5a20be1289892991b35b.jpgsvisgaz.by


Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *