У лідарах раённага чэмпіянату па валейболе—СВК “Малабераставіцкі элітгас” і СВК імя Варанецкага

Лента новостей

Вызначаны пераможцы раённага чэмпіянату па валейболе сярод арганізацый аграпрамысловага комплексу, які стартаваў напрыканцы лістапада мінулага года і, як паведамляла ўжо “раёнка”, праводзіўся на Бераставіччыне ўпершыню.

У выніку заключных гульняў, якія адбыліся ў мінулую пятніцу ў спартыўнай зале Бераставіцкага дзяржаўнага прафесійнага сельскагаспадарчага ліцэя, лепшымі ў гэтым папулярным відзе спорту сталі: сярод мужчын—каманда СВК “Малабераставіцкі элітгас” (І месца), аграфірмы “Стары Дворац” (ІІ месца) і СВК “Цецяроўка” (ІІІ месца); сярод жанчын—каманда СВК імя Варанецкага (І месца), упраўлення сельскай гаспадаркі і райвыканкама (ІІ месца) і РУСП “Масаляны” (ІІІ месца).
На цырымоніі ўзнагароджання прысутнічаў старшыня райкама прафсаюза аграпрамысловага комплексу Уладзімір Апон, які ўручыў пераможцам медалі, граматы і пераходны Кубак, а таксама выказаў спадзяванні, што раённы чэмпіянат па валейболе стане ў нас добрай традыцыяй.
На здымках: пераможцы раённага чэмпіянату па валейболе — мужчынская каманда СВК “Малабераставіцкі элітгас” і жаночая каманда СВК імя Варанецкага.

Святлана Ганчарова



Теги:

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *