Да Дня яднання народаў Беларусі і Расіі ў філіяле “Дзіцячая бібліятэка” прайшоў гістарычны экскурс “Беларусь і Расія: сумесныя рашэнні брацкіх народаў”. Удзел у мерапрыемстве прынялі вучні 8”Б” класа Вялікабераставіцкай сярэдняй школы. Школьнікі пазнаёміліся з гісторыяй свята і прыйшлі да высновы, што нашы народы звязваюць шматвекавыя сувязі, кроўная і духоўная еднасць, агульныя выпрабаванні і перамогі, нас парадноўваюць гісторыя і культура. Гэта свята сімвалізуе блізкасць народаў не толькі на гістарычным і культурным, але і на юрыдычным узроўні.
Аксана Кумпель, загадчык філіяла “Дзіцячая бібліятэка”