У Бераставіцкім раённым ваенным камісарыяце прайшла сустрэча воінаў — інтэрнацыяналістаў

Лента новостей

18 студзеня ў раённым ваенным камісарыяце адбылася сустрэча воінаў — інтэрнацыяналістаў з прадстаўнікамі органаў мясцовай улады, прымеркаваная да Дня памяці воінаў – інтэрнацыяналістаў. Удзел у ёй прынялі старшыня Бераставіцкага раённага Савета дэпутатаў Міхаіл Пісарык, начальнік аддзела ідэалагічнай работы райвыканкама Анастасія Раманік і раённы ваенны камісар падпалкоўнік Сяргей Гішман.
Звяртаючыся да прысутных, Міхаіл Віктаравіч падзякаваў воінам — інтэрнацыяналістам за дастойна выкананы воінскі абавязак, за праяўленую мужнасць і гераізм.
За актыўную грамадзянскую пазіцыю і ўклад у патрыятычнае выхаванне падрастаючага пакалення грамату раённага Савета дэпутатаў і раённага выканаўчага камітэта атрымаў Сяргей Касцянка, падзячнымі пісьмамі ўзнагароджаны Уладзімір Бацян, Юрый Зямцоў і Віктар Качароўскі. Усе прысутныя атрымалі памятны падарунак – фотаальбом “Вялікая Бераставіца і ваколіцы”.
Закончылася сустрэча праглядам відэафільма аб падзеях афганскай вайны.
Ірына МІКЛАШ, фота аўтара



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *