У аграфірме «Стары Дворац» тэхагляд прайшлі і рыхтуюцца да сяўбы

Лента новостей

Генадзь Затаўка з Аляксандрам Данільчыкам і Валерыем Савенкам

Першымі ў раёне на тэхагляд прадставілі трактары і трактарныя прычэпы працаўнікі аграфірмы «Стары Дворац». Зразумела, што падрыхтаваць яе своечасова было няпроста – зіма выдалася марозная. Працаваць з металам было сапраўдным выпрабаваннем. А тэхніка патрабуе клапатлівых рук, і толькі пры такіх адносінах яна не падводзіць у гарачую пару.
Галоўны інжынер аграфірмы “Стары Дворац” Генадзь Затаўка аддаў любімай працы ўжо больш за 20 гадоў. Ён прайшоў усе прыступкі да прафесійнага майстэрства і кіраўніка “моцным звяном” гаспадаркі. Нарадзіўся на мясцовай зямлі, са школьных гадоў палюбіў тэхніку, а свой працоўны шлях пачынаў слесарам і вадзіцелем. Свае веды і навыкі ўдасканаліў у Жыровіцкім саўгасе-тэхнікуме. Успамінае, што ў тагачасным калгасе “Перамога” тэхніка была зусім не на такім узроўні, як зараз, калі дапамагае галаўное прадпрыемства. У аграфірме ёсць трактар “Джон Дзір”, два камбайны – кармаўборачны і зернеўборачны гэтай жа маркі, а яшчэ зернеўборачныя “Бізон” і “Нью Холанд”, буракаўборачны “Кляйнэ”. Айчынная тэхніка таксама добрая, але вельмі хваляць тут галоўны інжынер і механізатары новы зерне-ўборачны камбайн КЗС -1218. Застаецца толькі чакаць добрага ўраджаю.
У час агляду раённая камісія разам з мясцовымі спецыялістамі праверыла тэхнічную спраўнасць трактароў, прычэпаў, а таксама патрэбную дакументацыю. Пахваліць за адказнасць у падрыхтоўцы да тэхагляду можна механізатараў Аляксандра Кіслейку, Сяргея Дзярнейку, Аляксандра Данільчыка, Валерыя Савенку, Дзяніса Саўчанку, Аляксандра Трафімовіча і іншых.

Дзмітрый Захарчук і Аляксандр Кіслейка

Галоўны аграном аграфірмы «Стары Дворац» Дзмітрый Захарчук родам з Навагрудка. Закончыў там гарадскую школу, затым сельскагаспадарчы каледж, а потым паступіў у Гродзенскі дзяржаўны аграрны ўніверсітэт. Працаваў у Смаргонскім і Астравецкім раёнах начальнікам участка, намеснікам старшыні ў гаспадарках. Ажаніўся з нашай мясцовай дзяўчынай і зараз працуе ў аграфірме. Спачатку Дзмітрый быў вядучым аграномам па насенняводстве, праявіў сябе з лепшага боку. Маладой сям’і далі дом сядзібнага тыпу, і кожны дзень там чакаюць Дзмітрыя з працы жонка і маленькая дачка. Калектывам спецыяліст задаволены – людзі падабраліся адказныя, дружныя. Моцная сям’я, утульны дом, работа па душы – гэта і ёсць сапраўднае шчасце.
Снег у гэтым годзе сышоў з палёў хутка, белых плям нідзе няма. Уносяцца мінеральныя ўгнаенні, пры фізіялагічнай спеласці глебы пачнуць закрываць вільгаць. Механізатар Аляксандр Кіслейка – чалавек вопытны і адказны, даглядаў тэхніку, зараз шчыруе ў полі. Трактар МТЗ яго далёка не новы, але добра да-гледжаны.
Дзмітрый спадзяецца, што сяўба пройдзе ў аптымальны тэрмін і якасна. Ураджайнасць збожжавых без кукурузы ў аграфірме плануюць атрымаць 52,8 цэнтнера з гектара.

Ніна Наддэ



Теги:

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *