Удод – птушка 2013 года

Лента новостей

Грамадская арганізацыя «Ахова птушак Бацькаўшчыны» (АПБ) абрала птушыным сімвалам 2013 года ў Беларусі адну з нашых найбольш яскравых птушак – удода. Традыцыйна, у рамах кампаніі «Удод – птушка 2013 года» будзе арганізаваны шэраг конкурсаў і мерапрыемстваў, мэтай якіх будзе прыцягнуць увагу да гэтага віду.
Нацыянальная кампанія кампания «Птушка года» праводзіцца АПБ з 2000 г. Мэта кампанii – прыцягнуць увагу насельнiцтва да хараства прыроды і птушак, што жывуць вакол нас. У мінулых гадах птушкамі года станавіліся белы бусел, белая пліска, авяльга, дамовы верабей, гарадская ластаўка, барадатая кугакаўка, кнігаўка, звычайны салавей, вялікая белая чапля, шэрая гусь, сокал-пустальга, вялікі кулён, чорны свіргуль.
Удод – птушка дзённая. Няглездячы на невялікі памер, візуальна яна здаецца нашмат буйнейшай, асабліва ў палёце. Апярэнне і звычкі ўдода настолькі унікальныя, што пераблытаць яго з іншым відам проста немагчыма. Актыўнасць сваю птушка пачынае з першых прамянёў сонца і да самага позняга вечару.
Асноўная ежа ўдодаў – разнастайныя і розныя ў памерах насякомыя: ад мурашоў да вялікіх жукоў, конікаў і мядзведак, якіх птушкі або збіраюць на паверхні зямлі і гніючай драўніны, або з дапамогай доўгай выцягнутай дзюбы могуць спрытна знаходзіць і даставаць з глебы. Птушанятаў выкармліваюць амаль выключна вялікімі і мяккімі лічынкамі жукоў ды іншых насякомых. Адлятаюць ад нас удоды ў жніўні-верасні.
Удода нашмат лягчэй пачуць, чым убачыць, не гледзячы на яго вельмі яркую і заўважную афарбоўку. Ў розных мовах назва птушкі непасрэдна звязаная з яго гучнымі крыкамі “Упуп-уп-упуп”, якія птушка выдае серыямі.
Раней у якасці прадстаўніка асобнага сямейства ўдоды ўваходзілі ў вялікі атрад Ракшападобных, з якога ў Беларусі сустракаюцца не менш яркія, але значна больш рэдкія тры віды: сіні сіваграк, шчурка-пчалаедка і звычайны зімародак. Усе яны занесены ў Чырвоную кнігу Беларусі.
Колькасць удодаў у Беларусі невысокая, і не перавышае 20 тысяч пар. У якасці месца пражывання перавагу аддае даволі адкрытай прасторы: лугам, узлескам, але можа гняздзіцца і ў блізкім суседстве з чалавекам: у сценах будынкаў, у будаўнічым смецці. Сустракаюцца гнёдзы удода і ў пясчаных насыпах, у карэнні дрэў і нават у высахлых шкілетах жывёл.
Існуе шэраг праблемаў, якія датычацца ўдода і патрабуюць вырашэння. У прыватнасці, дагэтуль невядомы арэал распаўсюджвання ўдода і колькасць гэтага віда ў Беларусі. Акрамя таго, удод, як і іншыя птушкі, якія селяцца ў дуплах, часта сутыкаецца з недахопам месцаў для гнездавання.
У сувязі з існымі праблемамі ў 2013 годзе АПБ плануе правесці біятэхнічныя мерапрыемствы па вырабе і размяшчэнні штучных гнёздаў для ўдода. Плануецца таксама правесці ўлік гэтага віда ў рэгіёнах Беларусі. Таксама будуць праводзіцца традыцыйныя конкурсы – конкурсы малюнкаў і казак для дзяцей.

Дзмітрый Вінчэўскі,
старшыня Савету Гродзенскага аддзялення ГА «Ахова птушак Бацькаўшчыны»



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *