“Сям’я. Служым разам”

Культура Лента новостей

%d0%ba%d1%83%d1%80%d0%bc%d0%b5%d0%bb%d1%8c-%d0%bf%d0%b0%d0%b2%d0%b5%d0%bb %d0%ba%d1%83%d1%80%d0%bc%d0%b5%d0%bb%d1%8c_%d0%bf_2016– назва абласнога творчага конкурсу, які праводзіцца на Гродзеншчыне ў гонар 100-годдзя беларускай міліцыі. 30 жніўня навучэнец 3-га класа мастацкага аддзялення Бераставіцкай дзіцячай школы мастацтваў Павел Курмель прыняў удзел у раённым этапе конкурсу.
Юны мастак, бацька якога Дзмітрый Курмель служыць у Бераставіцкім РАУС, даў волю сваёй фантазіі на паперы. Хлопчык намаляваў сваю сям’ю, якая адпачывае ўвечары на ўскрайку Бераставіцы. Галоўны герой – бацька – паказвае на Млечны шлях, які з’явіўся на небе і ў якім узгадваецца фантастычная выява роднага пасёлка. Твор так і называецца “Мне распявядаў бацька пра будучыню Бераставіцы”.
Сям’я, безумоўна, для кожнага чалавека – галоўная каштоўнасць. А для работнікаў міліцыі мець моцны і надзейны тыл асабліва важна. Калі ў сям’і пануе гармонія і ўзаемапаразуменне, любоў і павага, то і служба будзе праходзіць з большай аддачай. Служыць разам – гэта дзяліць усе радасці і нягоды, падтрымліваць адзін аднаго ў цяжкую хвіліну, ганарыцца сваёй сям’ёй і абранай прафесіяй. Менавіта дзеля падтрымання спрыяльнай атмасферы ў сям’і сваіх супрацоўнікаў праводзіцца конкурс, а дзіцячы малюнак як нельга лепш адлюстроўвае трывалыя і надзейныя сямейныя адносіны, гонар за сваіх бацькоў.
За падрыхтоўку Паўла Курмеля да ўдзелу ў раённым этапе абласнога конкурсу «Сям’я. Служым разам» у раённым аддзеле ўнутраных спраў была выказана падзяка настаўніку мастацкіх дысцыплін Андрэю Втарушыну.

Святлана Ганчарова



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *