Сям’я – гэта не толькі каштоўнасць, але і сацыяльная аснова грамадства. Важнае значэнне ў яе станаўленні маюць жанчыны маці. Яны закладваюць жыццёвыя арыенціры дзецям. Менавіта жанчынам, якія расцяць і выхоўваюць дзяцей, прысвечана свята – Дзень маці. Дзень маці адзначаюць ва ўсіх краінах свету, аднак толькі ў Беларусі ён супадае з рэлігійным святам Пакрова Прасвятой Багародзіцы (14 кастрычніка). Ва ўсіх адукацыйных установах праводзяцца святочныя мерапрыемствы на працягу ўсяго тыдня. Не выключэннем стала і наша школа.
Выхаванцы ясляў-сада падрыхтавалі малюнкі і музычныя прывітанні.
Хлопчыкі і дзяўчынкі пачатковых класаў зрабілі сваімі рукамі віншавальныя паштоўкі.
Старшакласнікі аформілі фотакалажы “Мір пачынаецца з матулі”.
Усе дзеці рознымі спосабамі і ў розных формах выказалі сваю любоў і ўдзячнасць самаму дарагому чалавеку – маме.
Святлана Мазавецкая, намеснік дырэктара па асноўнай дзейнасці Макараўскага ясляў-сада – сярэдняй школы