На мінулым тыдні і на гэтым у школах і дашкольных дзіцячых установах Бераставіцкага раёна панавала ажыўленне. Віноўнікам яго сталі незвычайныя госці, а дакладней адзін з іх – сімвал Бераставіччыны, прыгожая Вавёрка. Разам з прадстаўнікамі грамадскіх аб’яднанняў роставая лялька віншавала дашкалят і школьнікаў з паспяховым удзелам у раённай выстаўцы-конкурсе дэкаратыўна-прыкладной творчасці “Самаробны цуд”.
Праект гэты дзейнічае ўжо другі год запар з мэтай папулярызацыі дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва, выяўлення і падтрымкі юных талентаў, развіцця іх творчых здольнасцей. Прычым, удзельнікамі яго з’яўляюцца самыя маленькія жыхары нашага раёна – пачынаючы з трохгадовага ўзросту. Зразумела, што многія канкурсанты працавалі над сваімі творамі разам з бацькамі. Аднак падобная сямейная творчасць толькі збліжае дзяцей і дарослых, дорыць асалоду ад сумеснай працы і радасць ад атрыманага выніку.
Арганізатары выстаўкі-конкурсу – ДУК “Музей Вавёркі ў Вялікай Бераставіцы”, раённая арганізацыя грамадскага аб’яднання “Беларускі саюз жанчын”, раённая арганізацыя Беларускага Таварыства Чырвонага Крыжа, раённая арганізацыя грамадскага аб’яднання “Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі”, аддзел ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Бераставіцкага райвыканкама, аддзел адукацыі, спорту і турызму Бераставіцкага райвыканкама.
Як адзначылі члены камісіі, у сёлетнім конкурсе прынялі ўдзел значна больш дзетак. На выстаўку было прадстаўлена 56 работ дэкаратыўна-прыкладнога і выяўленчага напрамкаў. І хаця тэматыка засталася ранейшай – Каляды і Новы год – форма падачы і мастацкая задумка вырабаў вызначыліся разнастайнасцю і арыгінальнасцю. Такога багатага палёту фантазіі, выкарыстаных матэрыялаў і тэхнік мала дзе можна ўбачыць. Дзеці, бацькі і настаўнікі пастараліся сёлета на славу. Цацкі на навагоднюю ёлку і самі ёлкі, цацкі-сувеніры і падарункі сябрам і родным, аб’ёмныя кампазіцыі з самых розных прыродных матэрыялаў – дрэва, моху, шышак, жалудоў, вырабы з салёнага цеста, творы з нітак, паперы, дэкаратыўнага матэрыялу, які выкарыстоўваецца ў фларыстыцы, пашытыя лялькі, снегавікі, паштоўкі да Новага года і Каляд і шмат што іншае. Вядома, што лепш усё гэта ўбачыць, чым апісаць словамі, а таму раю наведаць да канца студзеня Музей Вавёркі і пазнаёміцца з конкурснымі работамі, якія выстаўлены асобнай экспазіцыяй.
Выбраць лепшыя творы ў дзвюх узроставых катэгорыях членам камісіі аказалася няпроста. Аднак конкурс гэты чым прыемны, што яго ўдзельнікі ўсе без выключэння ўзнагароджваюцца граматамі і салодкімі прызамі. Звычайна ўзнагароджанне адбываецца на школьных лінейках ці на ўроку ў прысутнасці аднакласнікаў, з віншаваннямі ад арганізатараў і фотаздымкам з Вавёркай. Для самых маленькіх удзельнікаў гэта становіцца сапраўднай падзеяй.
Старшыня Бераставіцкай раённай арганізацыі Беларускага Таварыства Чырвонага Крыжа Алена Філіповіч, намеснік старшыні раённай арганізацыі ГА «Беларускі саюз жанчын» Таццяна Жэнгелевіч, в. а. дырэктара ДУК «Музей Вавёркі ў Вялікай Бераставіцы» Яўген Волкаў і мастак музея Наталля Галавач уручылі юным удзельнікам конкурсу «Самаробны цуд» Ганаровыя граматы, граматы і Падзячныя лісты, а таксама салодкія падарункі ад арганізатараў гэтага сумеснага навагодняга праекта. Намеснік старшыні КСУП “Макараўцы” Алеся Капіца ўручыла грашовыя заахвочванні юным удзельнікам, чые бацькі працуюць на прадпрыемстве.
***
Пераможцамі выстаўкі-конкурсу ва ўзроставай катэгорыі ад 3 да 6 гадоў у намінацыі “дэкаратыўна-прыкладная творчасць” прызнаны:
1-ае месца:
Касьян Іван, 3 гады “У лесе нарадзілася елачка” , ДУА “Вялікабераставіцкі яслі-сад”;
Жураўскі Яраслаў, 4 гады, “Зімовы букет”, ДУА ”Масалянскі навучальна-педагагічны комплекс яслі-сад-пачатковая школа”;
Талочка Дар’я, 5 гадоў , “Чароўны шар” , ДУА “Вялікабераставіцкі яслі-сад”.
2-ое месца:
Урбановіч Матвей, 6 гадоў, “Навагодняя прыгажуня”, КСУП “Макараўцы”; Юрава Агата, 3 гады, “Калядны вянок”, ДУА “Вялікабераставіцкі яслі-сад”; Бурневіч Вольга, 6 гадоў, “Падарунак для сястрычкі”, ДУА “Вялікаэйсмантаўскі яслі-сад”.
3-е месца:
Іваноў Кірыл, 4 гады, “Зімняя казка”, ДУА “Дашкольны цэнтр развіцця дзіцяці аг. Пагранічны”;
Пятручык Мілана, 5 гадоў, “Зайка беленькі сядзіць”, ДУА “Вялікабераставіцкі яслі-сад”;
Сарока Кірыл, 6 гадоў, “Вясёлы снегавік”, ДУА “Вялікабераставіцкі яслі-сад».
Пераможцамі выстаўкі-конкурсу ва ўзроставай катэгорыі ад 3 да 6 гадоў у намінацыі “выяўленчая творчасць” (святочная паштоўка) прызнаны:
1-ае месца:
Барысік Ягор, 6 гадоў, “Чароўная скрыначка”, ДУА “Вялікаэйсмантаўскі яслі-сад”;
Мацееўская Вікторыя, 3 гады, “Елачка з сюрпрызам”, ДУА “Вялікаэйсмантаўскі яслі-сад”.
2-ое месца:
Бабкоў Георгій, 4 гады , “Скора, скора Новы год”, ДУА “Дашкольны цэнтр развіцця дзіцяці аг. Пагранічны”,
Талочка Вольга, 5 гадоў, “Паштоўка Навагодняя”, ДУА “Вялікаэйсмантаўскі яслі-сад”.
3-е месца:
Курмель Ксенія, 4 гада, “Зіма ў горадзе” ДУА “Вялікабераставіцкі яслі-сад”;
Болбат Віка, 4 гады, “Вавёрачка з арэшкам” , ДУА “Паплаўскі навучальна-педагагічны комплекс яслі-сад-пачатковая школа”.
Пераможцамі выстаўкі-конкурсу ва ўзроставай катэгорыі ад 7 да 11 гадоў у намінацыі “дэкаратыўна-прыкладная творчасць” прызнаны:
1-ае месца:
Салома Максім, 8 гадоў, “Навагодні дом для вавёркі” КСУП “Макараўцы”; Даўгучыц Ксенія, 10 гадоў, “Навагодні вянок” ДУА “Малабераставіцкая сярэдняя школа”;
Арцюхевіч Надзея, 11 гадоў, “12 сімвалаў года”, ДУА “Пархімаўскі навучальна-педагагічны комплекс яслі-сад-базавая школа” ;
Ляховіч Радаслаў, 9 гадоў, “Кампазіцыя да Калядаў”, КСУП “Макараўцы”.
2-ое месца:
Філіпава Валерыя, 11 гадоў, “Цацкі-сувеніры” ДУА “Алекшыцкая сярэдняя школа”;
Урбановіч Даніэль, 11 гадоў, “Навагодняя цацка”, ДУА “Макараўскі навучальна-педагагічны комплекс яслі-сад-сярэдняя школа”;
Шкулепа Яна, 11 гадоў, “Навагодняя цацка”, ДУА “Старадварэцкі навучальна-педагагічны комплекс яслі-сад-базавая школа”;
Палякоў Арсеній, 7 гадоў, “Чароўны чаравічак” ДУА “Вялікабераставіцкая сярэдняя школа імя С.В. Прытыцкага”;
Мікіценка Арына, 10 гадоў, “Елачка-модніца” ДУА “Сярэдняя школа аг. Пагранічны” .
3-е месца:
Бярук Ірына, 8 гадоў, “Вясёлы снегавік” ДУА “Масалянскі навучальна-педагагічны комплекс яслі-сад-пачатковая школа”;
Сідаркевіч Кірыл, 7 гадоў, “Снегавік”, ДУА “Вялікабераставіцкая сярэдняя школа імя С.В.Прытыцкага”;
Урбановіч Паліна, 10 гадоў , “Цуда-ёлачка”, ДУА “Макараўскі навучальна-педагагічны комплекс яслі-сад-сярэдняя школа”.
Пераможцамі выстаўкі-конкурсу ва ўзроставай катэгорыі ад 7 да 11 гадоў у намінацыі “выяўленчая творчасць” (пано) прызнана:
калектыўная работа “Вавёрчыны ласункі” навучэнцаў ДУА “Цэнтр карэкцыйна-развіваючага навучання і рэабілітацыі г.п. В.Бераставіца”
Падзячным лістом за ўдзел у выстаўцы-конкурсу ўзнагароджаны:
1. Зубкевіч Уладзіслаў “Ялінкі-сяброўкі”, Дзяржаўная ўстанова адукацыі “Вялікабераставіцкі яслі-сад, 5 гадоў
2. Судзьіна Аліса “З Калядамі і Новым годам”, Дзяржаўная ўстанова адукацыі “Вялікабераставіцкі яслі-сад, 5 гадоў
3. Маслоўская Маргарыта “Чароўны вянок”, Дзяржаўная ўстанова адукацыі “Вялікабераставіцкі яслі-сад, 4 гады
4. Парманчук Кірыл “Снегавік”, Дзяржаўная ўстанова адукацыі “Вялікабераставіцкі яслі-сад, 4 гады
5. Саннікава Дар’я “Святочная ёлачка”, Дзяржаўная ўстанова адукацыі “Вялікабераставіцкі яслі-сад, 5 гадоў
6. Смактуновіч Яўгеній “Навагодняя паштоўка”, Дзяржаўная ўстанова адукацыі “Вялікабераставіцкі яслі-сад, 3 гады
7. Анішчык Мацвей “Салодкая ёлачка”, Дзяржаўная ўстанова адукацыі “Паплаўскі навучальна-педагагічны комплекс яслі-сад-пачатковая школа”, 2 гады
8. Янко Таццяна “Навагоднія цацкі”, Дзяржаўная ўстанова адукацыі “Паплаўскі навучальна-педагагічны комплекс яслі-сад-пачатковая школа”, 7 гадоў
9. Анішчык Рома “Падсвечнік навагодні”, Дзяржаўная ўстанова адукацыі “Паплаўскі навучальна-педагагічны комплекс яслі-сад-пачатковая школа”, 5 гадоў
10. Спевак Міхаіл “Снегавік”, Дзяржаўная ўстанова адукацыі “Макараўскі навучальна-педагагічны комплекс яслі-сад-сярэдняя школа”, 6 гадоў
11. Скарына Павел “Цуда-ёлка”, Дзяржаўная ўстанова адукацыі “Макараўскі навучальна-педагагічны комплекс яслі-сад-сярэдняя школа”, 3 гады
12. Саваш Леў “Снегавік”, Дзяржаўная ўстанова адукацыі “Макараўскі навучальна-педагагічны комплекс яслі-сад-сярэдняя школа”, 9 гадоў
13. Спевак Марыя “Навагодняя красавіца”, Дзяржаўная ўстанова адукацыі “Макараўскі навучальна-педагагічны комплекс яслі-сад-сярэдняя школа”, 9 гадоў
14. Кабанёк Дзіяна “Сапажок”, Дзяржаўная ўстанова адукацыі “Пархімаўскі навучальна-педагагічны комплекс яслі-сад-базавая школа”, 11 гадоў
15. Кладко Канстанцін “Цацка на навагоднюю ёлку”, Дзяржаўная ўстанова адукацыі “Алекшыцкая сярэдняя школа”, 6 гадоў
16. Эйсмант Софія “З Калядамі”, Дзяржаўная ўстанова адукацыі “Вялікаэйсмантаўскі яслі-сад”, 5 гадоў
17. Легашчова Софія “З Новым годам”, Дзяржаўная ўстанова адукацыі “Вялікаэйсмантаўскі яслі-сад”, 3 гады
18. Шырынга Ганна “Навагоднія шары”, Дзяржаўная ўстанова адукацыі “Дашкольны цэнтр развіцця дзіцяці аг. Пагранічны”, 5 гадоў
19. Клімчук Аляксандр “Навагодняя ёлачка на свята да нас прыйшла”, Дзяржаўная ўстанова адукацыі “Дашкольны цэнтр развіцця дзіцяці аг. Пагранічны”, 4 гады
20. Красніцкая Ангеліна “З Новым годам Вас віншуем”, Дзяржаўная ўстанова адукацыі “Дашкольны цэнтр развіцця дзіцяці аг. Пагранічны”, 4 гады
21. Палубятка Ганна “Навагодні цуд”, дзяржаўнае прадпрыемства “Макараўцы”, 7 гадоў
22. Марцуль Валерыя “Святочны шар”, Дзяржаўная ўстанова адукацыі “Вялікабераставіцкая сярэдняя школа імя С.В.Прытыцкага”, 8 гадоў
23. Строк Іван “Пранічны чалавечак”, Дзяржаўная ўстанова адукацыі “Вялікабераставіцкая сярэдняя школа імя С.В.Прытыцкага”, 8 гадоў
24. Красоўская Юльяна “Сімвал года”, Дзяржаўная ўстанова адукацыі “Вялікабераставіцкая сярэдняя школа імя С.В.Прытыцкага”, 7 гадоў
25. Савіцкая кацярына “Падвеска на ёлачку”, Дзяржаўная ўстанова адукацыі “Вялікабераставіцкая сярэдняя школа імя С.В.Прытыцкага”, 7 гадоў
26. Лазавіцкі Артур “Дзед Мароз”, Дзяржаўная ўстанова адукацыі “Вялікабераставіцкая сярэдняя школа імя С.В.Прытыцкага”, 7 гадоў
27. Пятліцкая Ганна “Цацка на ёлку”, Дзяржаўная ўстанова адукацыі “Вялікабераставіцкая сярэдняя школа імя С.В.Прытыцкага”, 7 гадоў.
Святлана Ганчарова,
фота аўтара