Сям’я… Такое кароткае, але вельмі важнае слова ў жыцці кожнага чалавека. Гэта маленькае кола дарагіх сэрцу людзей, якія заўсёды і ўсюды разам, дзе жадаюць адзін аднаму поспеху і шчасця. Сям’я — маленькі астравок, дзе пануе ўзаемная павага, любоў і гатоўнасць дапамагаць, дзе ўсе разам вырашаюць праблемы, дзе падтрымаюць і суцешаць, прыйдуць на дапамогу і будуць любіць усё жыццё. У добрай сям’і любы чалавек становіцца лепшым і больш шчаслівым. У такіх сем’ях вырастаюць шчодрыя, уважлівыя і задаволеныя сваім жыццём людзі.
У Макараўскім яслях-садзе – сярэдняй школе шмат мнагадзетных сямей, у якіх выхоўваецца большая палова навучэнцаў нашай установы адукацыі, усе сем’і са станоўчым вопытам выхавання дзяцей. Напэўна, эфектыўнасць сучаснага выхавання залежыць і ад цеснага супрацоўніцтва і ўзаемадзеяння сям’і і школы. Ва ўстанове распрацаваны і рэалізуецца праект «Школа + Сям’я = Поспех», які накіраваны на аб’яднанне дзяцей і дарослых, на ўдзел бацькоў у забаўляльных мерапрыемствах. Навізна праекту складаецца ў тым, што мы даем бацькам магчымасць праявіць ініцыятыву самім і адчуць значнасць калектыўнай творчай дзейнасці ў працэсе выхавання дзяцей. Акрамя таго, праект садзейнічае павышэнню аўтарытэта бацькоў у сям’і, павышае самаацэнку вучняў, што, несумненна, спрыяе збліжэнню дарослых, дзяцей і школы.
Заўважылі, што нашы бацькі актыўна ўключыліся ў рэалізацыю праекта, з радасцю прымаюць удзел ва ўсіх мерапрыемствах. Удзельнікамі становяцца не толькі мамы, але і таты.
Сёння хачу падзяліцца вопытам узаемадзеяння і станоўчага выхавання дзяцей у сям’і Паўла Яўгеньевіча і Марыны Віктараўны Урбановічаў. Сям’я Урбановічаў мнагадзетная, тут выхоўваецца чацвёра дзяцей. Дзеці паважаюць старэйшых, клапоцяцца аб меньшых, Самы старэйшы сын Данііл вучыцца ў 8 класе, спартсмен, актыўны ўдзельнік розных мерапрыемстваў. Дачка Паліна – вучаніца шостага класа, выдатніца, займаецца ў музычнай школе па класу “Баян”, сын Мацвей – вучань другога класа, характырызуецца як працавіты, адказны, надзейны сябар. І самы маленькі Арсеній, якому споўнілася 2 з паловай гады, стараецца браць прыклад са сваіх бацькоў, братоў і сястрычкі. Яму цікава разглядаць дзіцячыя кнігі, бегаць за мячыкам, гуляць у настольныя гульні. Розныя па характару, розныя па праяўленню інтарэсаў, але кожнага з дзяцей гэтай сям’і аб’ядноўвае павага і любоў да сваёй сям’, да свайго роду, а гэта значыць і любоў да сваёй Радзімы.
Павел Яўгеньевіч і Марыя Віктараўна дапамагаюць сваім дзецям смела крочыць па прыступках поспеху, падтрымліваюць іх, радуюцца кожнай перамозе, пры гэтым і самі прымаюць актыўны ўдзел у мерапрыемствах, якія праводзяцца не толькі ва ўстанове адукацыі, але і ў раёне. Так, у лістападзе 2018 года сям’я прыняла ўдзел у раённай гульнявой праграме “Разам весялей”. Марыя Віктараўна мае залатыя рукі, вырабляе прыгожыя рэчы з паперы, сям’я штогод прымае ўдзел у конкурсе “ Самаробны цуд”, “Выратавальнікі вачыма дзяцей” і інш..
Педагагічны калектыў ганарыцца сваімі навучэнцамі і іх бацькамі, спадзяемся, што і далей установа адукацыі і сем’і навучэнцаў будуць цесна ўзаемадзейнічаць і смела крочыць па жыцці, дзе кожны з іх стане добрым сем’янінам, чалавекам чулым, міласэрным, спагадлівым, патрыётам сваёй краіны.
Алена Будніцкая, намеснік дырэктара па выхаваўчай рабоце Макараўскага ясляў-сада – сярэдняй школы