Першы раз – у першы клас

Лента новостей

IMG_0514Урачысты школьны званок абвясціў 1 верасня пра пачатак новага навучальнага года. Больш за 1730 школьнікаў нашага раёна селі сёлета за парты, каб атрымліваць новыя веды і спасцігаць вяршыні навукі.
Несумненна, сённяшні Дзень ведаў з асаблівым хваляваннем чакалі першакласнікі, якія ўпершыню пераступілі школьны парог.
— У новым навучальным годзе сфарміравана 15 першых класаў ва ўстановах агульнай сярэдняй адукацыі раёна, у якіх будзе навучацца 181 першакласнік, — паведаміла намеснік начальніка аддзела адукацыі, спорту і турызму райвыканкама Святлана Сунэлік. – У Вялікабераставіцкай сярэдняй школе адкрыта тры першых класы, у гімназіі аг.Пагранічны – два, у астатніх установах адукацыі – па аднаму.
У параўнанні з мінулым годам пабагацела на першакласнікаў гімназія аг. Пагранічны: тут школьны парог упершыню пераступілі 30 хлопчыкаў і дзяўчынак, сярод якіх Максім Дарошка, Кірыл Грынюк, Караліна Басінская і Анастасія Турок (на здымку з Аленай Анатольеўнай Дубовік, класным кіраўніком 1”а” класа). Алена Анатольеўна — вопытны педагог, у школе працуе ўжо больш за 20 гадоў, таму з разуменнем і цеплынёй адносіцца да сваіх маленькіх выхаванцаў і з першага дня прыкладае ўсе намаганні, каб зацікавіць іх вучобай і паказаць дарогу ў пакуль што нязведаную краіну Ведаў.
А вось для 95 адзінац­цацікласнікаў устаноў адукацыі нашага раёна гэты год стане апошняй прыступкай у атрыманні сярэдняй адукацыі і завершыць іх навучанне ў школе.
Ірына МІКЛАШ, фота аўтара



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *