Памяць жыве ў галерэі партрэтаў ветэранаў

Лента новостей

Выстава графічных партрэтаў ветэранаў Вялікай Айчыннай вайны нашых землякоў, якая нядаўна адкрылася ў фае раённай бібліятэкі, знайшла свае водгукі ў яе наведвальнікаў. Асабліва гэта бярэ за душу тых людзей, якія самі прайшлі дарогамі вайны і самі паспыталі ўсе яе нягоды.
Нам вельмі прыемна было вітаць у сябе жыхара райцэнтра, ветэрана вайны Яўгена Сцяпанавіча Коніка (на здымку), выява якога ёсць сярод гэтых партрэтаў. Ветэран наведаў наш куток Перамогі разам з сынам і быў узрадаваны, убачыўшы сябе маладым, у ваеннай форме. Такое ўшанаванне, такая памяць і ўдзячнасць расчулілі ветэрана да глыбіні душы.
Да галерэі прыйшла і дачка камандзіра партызанскага атрада “Гроза” Івана Пятровіча Кавалёва, наша актыўная чытачка Вера Іванаўна Сулаўка з унучкай Палінай, якой паказалі партрэт прадзядулі і яго баявыя ўзнагароды.
Аўтар галерэі, мастак Мікалай Жлабовіч, бацька якога, дарэчы, таксама ваяваў і яго партрэт заняў месца ў гэтай экспазіцыі, пазнаёміў з выставай сваю родную сястру, якая прыязджала з сям’ёй на радзіму з Украіны.
І, вядома ж, частыя госці кутка Перамогі—юныя наведвальнікі бібліятэкі. Цяпер, са з’яўленнем партрэтнай галерэі ветэранаў, бібліятэкары дзіцячай бібліятэкі-філіяла могуць наглядна пазнаёміць школьнікаў з былымі ваеннымі падзеямі ў асобах.
Таццяна Марцішэвіч, дырэктар Бераставіцкай раённай цэнтралізаванай бібліятэчнай сістэмы



Теги:

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *