НАШЫ ДЗЕЦІ Ў ІНТЭРНЭЦЕ

Лента новостей Образование

Сучаснае грамадства называюць інфармацыйным не дарма: кожны дзень нам прыходзіцца арыентавацца ў патоках інфармацыі. І галоўны наш памочнік у гэтым – Інтэрнэт. Інтэрнэт патрэбны ўсім – і дарослым, і дзецям, і з цягам часу знаёмства з сусветнай павуцінай адбываецца ўсё раней: навукоўцы, а разам з імі і мы адзначаюць пастаяннае павелічэнне непаўналетніх карыстальнікаў.

У многіх сем’ях бацькі ставяцца да камп’ютэра і да інтэрнэту як да інструмента, які дазваляе заняць дзіця, каб вызваліць час для сябе.

Сёння ўсё больш і больш камп’ютэраў, у тым ліку хатніх, падключаюцца да Internet па высакахуткасным каналах. Усё большая колькасць дзяцей і падлеткаў атрымлівае магчымасць выходзіць у Internet. І, значыць, усё вастрэй становіцца праблема забеспячэння бяспекі нашых дзяцей у Сусветнай Сетцы. Так як першапачаткова Internet развіваўся амаль бескантрольна, цяпер ён уяўляе сабой велізарную базу інфармацыі, прычым далёка не заўсёды бяскрыўднай. Акрамя таго, у сувязі з тым, што ўзрост, у якім чалавек пачынае карыстацца Internet, становіцца ўсё маладзейшы, то ўзнікае праблема забеспячэння бяспекі дзяцей. А хто ім можа дапамагчы, калі мы, дарослыя: педагогі і бацькі?

У Масалянскім яслях-садзе-пачатковай школе тэма медыяадукацыі удзельнікаў адукацыйнага працэсу разглядаецца рознабакова і сістэматычна: у бягучым навучальным годзе бацькі і педагогі ў рамках бацькоўскага ўсенавуча разам разгледзелі актуальную тэму «Асцярожна – мультфільм!», азнаёміліся з меркаваннем псіхолагаў, педыятраў па разглядаемым пытанні. Кожны выказваў сваё меркаванне аб праглядзе мультфільмаў іх дзецьмі, знаходзілі станоўчае і адмоўнае ва ўплыве мультыплікацыйных фільмаў на развіццё і псіхічны стан дзяцей дашкольнага і малодшага школьнага ўзросту. У завяршэнне сустрэчы мамы і таты атрымалі памяткі «Добрыя мультфільмы, якія дапамагаюць выхоўваць», у якіх дзясятак рэкамендаваных «чароўных» мільтыплікацыйных фільмаў могуць дапамагчы бацькам у выхаванні.

З дапамогай праведзенага анкетавання сярод навучэнцаў і законных прадстаўнікоў выяўлена, што навучэнцы, пачынаючы з пачатковай школы, з’яўляюцца актыўнымі ўдзельнікамі сацыяльных сетак: падтрымліваюць сувязь адзін з адным, абменьваюцца думкамі з розных нагодаў, збіраюцца ў супольнасці, знаходзяць сяброў, а таксама з’яўляюцца карыстальнікамі розных каналаў і сэрвісаў. Тут варта разумець, што, далучаючыся да Internet, дзіця становіцца пад цэлы шэраг пагроз, аб якіх ён можа нават і не падазраваць. З мэтай павышэння медыяграматнасці навучэнцаў педагогамі нашай школы была арганізавана і праведзена акцыя «Мы хотим, чтоб Интернет был вам другом много лет!» У ходзе акцыі навучэнцы падрыхтавалі і прэзентавалі міні-праекты, малюнкі, буклеты «Я ў Інтэрнэце», распавялі сябрам аб карысці і магчымых рызыках Інтэрнэт-прасторы.

Настаўнікамі пачатковых класаў і выхавальнікамі рознаўзроставай групы Масалянскага ясляў-сада-пачатковай школы былі распрацаваны практычныя рэкамендацыі для бацькоў, кіруючыся якімі дарослыя могуць папярэдзіць пагрозы і зрабіць знаходжанне дзяцей у Інтэрнэце карысным, бебяспечным і цікавым.

І ўсё ж, што камп’ютэр — гэта наша будучыня. Праца на ім навучае дзяцей новаму спосабу, больш простаму і хуткаму, атрымання і апрацоўкі інфармацыі. А ўменне атрымаць неабходны для работы матэрыял і хутка яго апрацаваць паскарае і аптымізуе працэс мыслення, дапамагае не толькі даведацца больш, але і лепш, дакладней вырашаць новыя задачы.

 Стане Інтэрнэт  дзіцяці сябрам або ворагам – залежыць у першую чаргу ад нас, дарослых. Варта памятаць, што Інтэрнэт нельга лічыць бяспечным месцам, у якім наш дзіця можа адчуваць сябе абароненым. Толькі аб’яднаўшы асветніцкую, адукацыйную работу і паўнавартасны кантроль, мы зможам засцерагчы дзяцей ад негатыўных уздзеянняў Інтэрнэту.

Галіна  Козел, дырэктар Масалянскага ясляў-сада-пачатковай школы

 



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *