Дзень яднання народаў Беларусі і Расіі – знамянальная свята ў новай гісторыі нашых краін, пацвярджэнне духоўнай і культурнай блізкасці двух братэрскіх народаў, цеснага палітычнага і эканамічнага партнёрства. Нашы народы аб’ядноўваюць як інтэграваныя эканомікі, так і агульныя каштоўнасці і традыцыі, адзіны гістарычны працэс і даўнія добрасуседскія адносіны.

З мэтай знаёмства школьнікаў з гісторыяй саюзнага будаўніцтва ў філіяле “Пагранічная сельская бібліятэка” была праведзена інфармацыйная гадзіна “Братэрства народаў: Беларусь і Расія” (на здымках). Бібліятэкар звярнула ўвагу юных чытачоў на тое агульнае ў гісторыі і культуры Расіі і Беларусі, што нас яднае, а таксама на важнасць заставацца міралюбівымі, прымаць меркаванні іншых людзей і пазітыўна з імі ўзаемадзейнічаць, паважаць і прызнаваць традыцыі розных народаў і культур.
Госці бібліятэкі пазнаёміліся з кніжнай выставай “Беларусь і Расія – краіны сяброўства”, прысвечанай Дню яднання народаў Беларусі і Расіі, а таксама Году народнага адзінства.


Сёння, 2 красавіка, у Бераставіцкай раённай бібліятэцы і яе філіялах з нагоды свята пройдзе шэраг мерапрыемстваў, прызваных нагадаць значныя крокі на шляху ўзаемадзеяння і супрацоўніцтва паміж беларусамі і расіянамі ў рамках Саюзнай дзяржавы.
Кніжная выстава і бібліяграфічны агляд літаратуры “2 красавіка – Дзень яднання народаў Беларусі і Расіі” адбудзецца ў раённай бібліятэцы. Дзіцячая бібліятэка прапануе маленькім наведвальнікам наведаць хвіліну інфармацыі “Нам разам жыць завешчана гісторыяй”.
Малабераставіцкая інтэграваная сельская бібліятэка запрашае чытачоў пазнаёміцца з інфармацыйнай паліцай “Беларусь і Расія: агульная гісторыя, агульны лёс”. У Масалянскай інтэграванай сельскай бібліятэцы” таксама аформлена інфармацыйная паліца “Дзве сястры – Беларусь і Расія”.
Выстава-інфармацыя “Саюз Расіі і Беларусі: прыярытэты і перспектывы” пройдзе ў Кватарскай інтэграванай сельскай бібліятэцы, кніжны віраж “Дзве мовы сталі роднымі мне змалку” – у Алекшыцкай сельскай бібліятэцы, пазнавальная гадзіна “Расія і Беларусь: агульная гісторыя, агульны лёс” – у Вялікаэйсмантаўскай. У Канюхоўскай інтэграванай сельскай бібліятэцы правядуць слайд-гутарку “Беларусь – сястра Расіі”.
Святлана Ганчарова