Навіны АПК Бераставіцкага раёна

Лента новостей

Дзяржзаказ перавыкананы
Дзяржзаказ па продажу збожжавых і зернебабовых у гэтым годзе для нашага раёна быў 17770 тон, а здалі дзяржаве 18065. План выканалі ўсе гаспадаркі. Пшаніцы было здадзена 100% ад запланаванага, аўсу на 3% больш, гароху на 4%, ячменю харчовага на 6%, грэчкі на 9%, ячменю піваварнага на 16%. Унеслі свой уклад і фермеры. Кіраўнік фермерскай гаспадаркі “Прыазёрнае” Вацлаў Жывель пры запланаваных 100 тонах ячменю піваварнага здаў 173 тоны. Фермер Станіслаў Бах таксама добра пастараўся. Пры запланаваных 150 тонах ячменю піваварнага ён прадаў дзяржаве 224 тоны.

Уручаны Ганаровыя дыпломы
Двум сельгаскааператывам нашага раёна ўручаны Ганаровыя дыпломы Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання Рэспублікі Беларусь. Гэта РУСП “Масаляны”, калектыў якога адзначаны за дасягненне высокіх паказчыкаў у вытворчасці малака, і СВК “Алекшыцы”, комплекс па адкорму буйной рагатай жывёлы якога — сярод лепшых па рэспубліцы. Шчыра віншуем!

Лепшы паказчык па вобласці
У забеспячэнне харчовай бяспекі краіны ўносяць свой уклад не толькі гаспадаркі, але і вяскоўцы. За 8 месяцаў гэтага года ў насельніцтва нашага раёна было закуплена 1298 тон малака, што на 5% больш у параўнанні з такім жа перыядам мінулага года. На адну ўмоўную галаву атрымана па 3005 кілаграмаў малака. Гэта лепшы паказчык па вобласці.
Сельгаскааператывы дапамагаюць людзям трымаць жывёлу. Для гэтага ёсць акультураныя пашы, аказваецца дапамога кармамі.

Шчодры верасень
На другую палову перайшла сяўба азімых збожжавых у гаспадарках Бераставіччыны. Па даных упраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання райвыканкама за 16 верасня пасеяна ўжо 55% ад запланаваных плошчаў, найбольш у СВК імя Варанецкага – 67%, СВК “Алекшыцы” і РУСП “Масаляны” — 62%. Бульба ўбрана больш чым на трэцяй частцы плошчаў. Сярэдняя ўраджайнасць – 387 цэнтнераў з гектара. Бясспрэчны лідар – СВК “Малабераставіцкі элітгас” – 463 (ц/га). Добрая ўраджайнасць таксама ў СВК “Макараўцы” – 429, РУСП “Масаляны” — 417 цэнтнераў з гектара.
Убіраюцца цукровыя буракі. Цукрыстасць пакуль што некалькі ніжэйшая за базісную. У канцы “бурачнага сезону”, як правіла, яна яе перавышае. Па раёне ўраджайнасць – 554 цэнтнеры з гектара, самая высокая ў РУСП “Масаляны” – 699 і ў СВК імя Варанецкага — 650.
Нарыхтоўваецца кукуруза на сілас. На зерне “каралеву палёў” пачалі ўбіраць у СВК “Цецяроўка” – 13% і ў СВК імя Варанецкага – 9% ад за-планаванага.

Ніна Наддэ



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *