Механізатар СВК “Алекшыцы” Мікалай Мотыль працуе тут ужо 30-ы год. Ён «дзе нарадзіўся, там і прыгадзіўся». Чалавек гэты вопытны і адказны. Праца яго вельмі запатрабаваная. Зараз ён заняты і на трамбоўцы сенажу, і на пагрузачных работах на ферме. Яго “Амкадор” дагледжаны і не падводзіць механізатара ў гарачую пару.
Круглы год чалавеку работы хапае. За што ён не бярэцца, выконвае якасна.
Мікалай Аляксандравіч–добры семьянін і бацька. Дачка яго выбрала для сябе медыцыну, а сын–студэнт, ён вядомы ў рэспубліцы спартсмен.