Мэта аграфірмы «Стары Дворац» – дынамічнае развіццё

Лента новостей

У РУП “Гроднаэнерга” – прагматычнае кіраўніцтва. Там не сталі б выдаткоўваць грошы свайму філіялу аграфірме “Стары Дворац” , калі б загадзя не было пралічана, што праекты акупяцца і прынясуць добры прыбытак. Напрыклад, гэта датычыцца вытворчасці малака.

Нядаўна прайшоў раённы агляд па добраўпарадкаванні машынных двароў і гатоўнасці рамонтна-абслугоўваючай базы сельгаскааператываў для работы ў зімовых умовах. Праводзіцца мерапрыемства традыцыйна ўжо шмат гадоў запар. Патрабаванні ўдакладнены рашэннем раённага выканаўчага камітэта №297 ад 23 верасня 2005 года аб правядзенні штогадовага такога агляду.
За ўсімі гаспадаркамі былі замацаваны члены камісіі. Па выкананні патрабаванняў 19-ці пунктаў можна было набраць 95 балаў. Гэта была б самая высокая адзнака. Калі патрабаванне выканана выдатна, ставілася 5 балаў, калі добра дык 3 балы, а як здавальняюча, то 1.
Вынікі агляду раённая камісія падвяла 8 снежня ў СВК “Алекшыцы”. Свае меркаванні выказалі першы намеснік старшыні Бераставіцкага райвыканкама, начальнік упраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання Валерый Хелскі, начальнік раённай інспекцыі Дзяржтэхнагляду Анатоль Станкевіч, загадчык сектара механізацыі Віктар Боська, галоўны спецыяліст сектара механізацыі Дзмітрый Шавель. Першае месца ў спаборніцтве заняў СВК “Алекшыцы”. Гаспадарка набрала 93 балы і ўзнагароджана Дыпломам раённага Савета дэпутатаў і райвыканкама і прэміяй у памеры 30 базавых велічынь.
У СВК “Алекшыцы” шмат зроблена. У парадку ўтрымліваюцца майстэрні, машынны двор. У новым будынку размясціліся кабінет па тэхніцы бяспекі, дыспетчарская, кабінет галоўнага інжынера і аўтамеханіка, бытавыя памяшканні.
Майстэрні ў сельгаскааператыве ацяпляюцца з дапамогай цеплагенератара на дровах. За здадзены металалом набылі ралетныя дзверы для майстэрняў.
Аўтагаражы ацяпляюцца сістэмай “Мір-95”, якая таксама працуе на цвёрдым паліве. У ёй выкарыстоўваецца вадкасць, якая не замярзае.
У час агляду камісіі прадэманстравалі пункт тэхнічнага абслугоўвання трактароў і як працуе планава-папераджальная сістэма тэхнічнага абслугоўвання. Таксама было паказана захаванне тэхнікі ў зімовы перыяд. Камбайны стаяць у спецыяльных боксах.
Другое месца раённая камісія прысудзіла СВК імя Варанецкага. Гаспадарка набрала 91 бал. Сельгаскааператыў узнагароджаны Дыпломам райсавета дэпутатаў і райвыканкама, і прэміяй 20 базавых велічынь.
На трэцім месцы – СВК “Цецяроўка”. Тут набралі 89 балаў. Мэтанакіраваная работа адзначана Дыпломам раённага Савета дэпутатаў і райвыканкама, а таксама прэміяй 10 базавых велічынь.
Праўленню СВК “Макараўцы” за добраўпарадкаванне машыннага двара і меры па прывядзенні да гатоўнасці рамонтна-абслугоўваючай базы да работы ў зімовых умовах рэкамендавана прэміраваць кіраўніка, спецыялістаў і механізатараў за кошт сваіх сродкаў.

Ніна Наддэ



Теги:

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *