Моладзь – наша будучае

Лента новостей Образование Общественные объединения

 Моладзь у сучасным свеце,  якая яна? На гэтае пытанне ёсць шмат розных меркаванняў, а вось  моладзь Макараўскага ясляў-сада – сярэдняй школы актыўная, ініцыятыўная, паспяховая, якая смела крочыць па жыцці і дабіваецца пастаўленай мэты. А доказам гэтаму служаць перамогі ў розных конкурсах, спаборніцтвах, удзел у школьных, раённых і абласных мерапрыемствах.

На мінулым тыдні члены первічнай арганізацыі ўстановы адукацыі актыўна ўключыліся ў рэалізацыю мерапрыемстваў у рамках тыдня ГА «БРСМ» «БРСМ: Будзь з намі», мэта якога папулярызацыя маладзёжнага руху, праяўлення лідарскага  і творчага патэнцыяла падрастаючага пакалення. У рамках тыдня адбылася цікавая сустрэча з першым секратаром Бераставіцкага РК Ірынай Вайцюк,  пад час якой вялі размову аб дзейнасці маладзёжнай арганізацыі, аб акцыях і праектах. Ірына Міхайлаўна расказала аб рабоце ГА «БРСМ» у інтэрнэт-прасторы, звярнула ўвагу на магчымасць выкарыстанне сацыяльных сетак не толькі для зносін, але і для знаёмства з дзейнасцю маладзёжнай грамадскай арганізацыі, затым уручыла членскія білеты і значкі ГА «БРСМ». Первічная арганізацыя папоўнілася пяццю членамі. У правядзенні дыялога «Моладзь сёння» прыняла ўдзел і намеснік дырэктара па ідэалагічнай рабоце КСУП “Макараўцы” Алеся Капіца, якая падзялілася ўспамінамі аб сваім удзеле ў дзейнасці  ГА «БРСМ».

Апроч таго, тыдзень быў насычаны рознымі мерапрыемствамі, у час якіх члены первічнай арганізацыі праводзілі  рухомыя гульні і гульнявыя праграмы з выхаванцамі дзіцячага садка  і малодшымі школьнікамі, прымалі ўдзел у абласной акцыі «Моладзь! Клікні ЗОЖ!», арганізавалі і правялі спартыўную квест-гульню «Здаровая моладзь – багацце краіны”, добраўпарадкавалі тэрыторыю каля помнікаў загінуўшым землякам у гады Вялікай Айчыннай вайны, прынялі ўдзел у спаборніцтвах па валейболу сярод каманд установы і пагранічнай заставы, дзе прадэманстравалі сваю фізічную падрыхтоўку і лоўкасць, а ў час правядзення флэшмоба пад дэвізам «Стыльна: думаць пазітыўна, быць здаровым, жыць актыўна!» моладзь заклікала далучыцца да здаровага ладу жыцця і адказацца ад шкодных звычак. Мерапрыемствы тыдня яшчэ раз даказалі тое, што наша моладзь не сядзіць на месцы, а смела крочыць па жыцці, дзейнічае, праяўляе свае лідарскія якасці і прапагандуе здаровы лад жыцця.

Алена Будніцкая, намеснік дырэктара па выхаваўчай рабоце Макараўскага ясляў-сада – сярэдняй школы  



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *