Мір… Маленькае слова, а якое вялікае значэнне яно мае ў жыцці кожнага чалавека. Вось ужо 75 гадоў мы жывём пад мірным небам, слухаем спевы птушак, шум дажджу, усміхаемся сонейку, радуемся кожнаму дню. Напярэдадні значнай падзеі, Дня Перамогі, навучэнцы ўстановы адукацыі прымаюць актыўны ўдзел у розных мерапрыемствах: рэспубліканскім онлайн-квесце “Па слядах Перамогі”, конкурсе-фестывалі “Вянок Перамогі”, інтэрнэт-чэленджы “Піянерская любоў да ветэранаў”, арт-праекце “30 дней да Пераможнага мая”, віктарыне “Гэты дзень мы набліжалі як маглі”, выставе-конкурсе “Салют Перамогі – 75!”, конкурсе літаратурных работ, працоўным круізе “Помнім! Ганарымся!” і інш. А сёння навучэнцы 5 класа папоўнілі веды аб малой радзіме, аб земляках, загінуўшых у гады Вялікай Айчыннай вайне ў час правядзення квест-гульні “Нашчадкі Перамогі” у школьным музеі “Музей гісторыі роднай вёскі”. Вандруючы па станцыях “Партызанскія сцежкі”, “Франтавыя лісты”, “Зброя Перамогі”, “Франтавыя пісьмы”, “Разведчыкі”, “Хто сказаў, што трэба кінуць песню на вайне” не толькі разгадвалі рэбусы, складалі пазлы, знаходзілі экспанаты, былі ў ролі шыфравальшчыкаў, але і вучыліся складаць франтавыя лісты, у якіх выказалі самыя шчырыя словы падзякі ветэранам за шчаслівае дзяцінства. Вынікам гульні стала складанне выразу “Перамозе – 75” і адшукванне бутаньеркі – сімвала Перамогі. Гульня скончана, а звесткі, здабытыя ў час яе правядзення, застануцца ў памяці надоўга. Пака памятаем, вайна не паўтарыцца.
Алена Будніцкая, намеснік дырэктара па выхаваўчай рабоце Макараўскага ясляў-сада – сярэдняй школы