Пасля правядзенні інфармацыйнай гадзіны “Дзеля навучання “люду паспалітага”, прысвечанай 400-годдзю беларускага “Буквара”, вучні выказалі жаданне пабываць на экскурсіі на Гродзенскім абласным унітарным паліграфічным прадпрыемстве “Гродзенская друкарня” і паглядзець увачавідкі на працэс друкавання. А жаданне дзяцей — гэта стымул для дзеяння класнага кіраўніка! Вучні з нецярпеннем чакалі 30 кастрычніка, менавіта на гэты дзень была запланавана паездка. І вось мы ўжо на трасе М.Бераставіца-Гродна. У горадзе аўтобус накіраваўся на вуліцу Паліграфістаў,4, дзе знаходзіцца гродзенская друкарня.
Супрацоўнік вытворчасці расказаў гісторыю станаўлення прадпрыемства, пачынаючы з 1944 года, калі друкавалася бланкавая і газетная прадукцыя, затым ў 1986 годзе з’явілася магчымасць выпускаць маляўнічую этыкетку. Сёння гродзенская абласная друкарня аказвае шырокі спектр паліграфічных паслуг на самым высокім узроўні.
Вучні мелі ўнікальную магчымасць убачыць абсталяванне для друку поўнафарматных газет, пераплётна-брашyровачную тэхніку, разнастайныя сістэмы рэзкі паперы, а таксама абсталяванне для розных спосабаў змацавання блокаў, ламінавання, свідравання адтулін, перфарыравання і ціснення. Напрыканцы экскурсіі дзеці назіралі друк газеты на канвееры ў рэальным часе. Вучні былі прыемна здзіўлены і захоплены ўбачаным. Яшчэ раз пераканаліся ў тым, што неабходна берагчы кожны ліст паперы.
Мы выказалі падзяку супрацоўніку за такі змястоўны аповед і шчыры прыём. Прыемна было пачуць, што нашы вучні паводзілі сябе карэктна і пакінулі добрае ўражанне ў супрацоўнікаў друкарні.
Акрамя друкарні мы пабывалі яшчэ ў лялечным тэатры. Прагляд гламур-оперы “Чырвоны Капялюшык” зачараваў вучняў. Дзеці, зацікаўленыя і засяроджаныя, на адным дыханні прагледзелі казку Шарля Перо. “Які цудоўны спектакль! Як хутка ён скончыўся!” – у адзін голас выказвалі яны сваё ўражанне ад убачанага.
Пасля прагляду спектакля лэдзі Мэры Попінс правяла для дзяцей экскурсію, у час якой яны мелі магчымасць пазнаёміцца з гісторыяй тэатра лялек, а таксама паглядзець багатую калекцыю лялек — герояў спектакляў 30-гадовай даўніны. А яшчэ ў асобным пакоі былі выстаўлены лялькі, да якіх дзеці мелі ўнікальную магчымасць дакрануцца, а самае галоўнае прывесці ў дзеянне, “ажывіць”.
Задаволеныя і шчаслівыя, мы павярнулі назад дадому, ловячы сябе на думцы, што ўсё прыемнае заканчваецца вельмі хутка. І калі вучні пыталіся, калі мы паедзем зноў на экскурсію, я адказвала, што гэта толькі пачатак нашай экскурсійнай дзейнасці. Лічу, што актыўны, мабільны адпачынак садзейнічае даданаму псіхалагічнаму стану дзяцей, а таксама аказвае ўплыў на фарміраванне актыўнай грамадзянскай пазіцыі, каштоўнасных адносін да гісторыі і культуры Айчыны, любові да малой радзімы.
Жанна Козел, настаўнік Малабераставіцкай СШ