Канцэртная акцыя «За Беларусь!» працягвае сваё шэсце па Бераставіччыне

Актуально Культура Лента новостей

00У панядзелак, 28 верасня, артысты выступілі на плошчы гарадского пасёлка.
Песні патрыятычнага характару выканалі работнікі Бераставіцкага раённага цэнтра культуры і народнай творчасці Андрэй Аруткін і Юлія Атрушкевіч, а таксама юныя 1 IMG_6118 IMG_6123 IMG_6137 IMG_6147 IMG_6163 IMG_6165 IMG_6168 IMG_6178 IMG_6207 IMG_6214ўдзельніцы аматарскай творчасці Ксенія Садаўнічая і Паліна Хасанава. Дарэчы, словы прывітання і пажадання паспяховай вучобы і плённай працы былі сказаны і ў адрас маладых людзей, якія ўдзельнічалі ў акцыі. Тым больш, што сёлета на Беларусі ¬– Год моладзі.
Народны ансамбль народнай песні “Бераставіцкія музыкі” і яго мастацкі кіраўнік Юрый Заяц парадавалі жыхароў Вялкай Бераставіцы вясёлымі, задорнымі беларускімі песнямі. Вядучая канцэртнай акцыі – Аляксандра Каравай.
Пакуль мы разам, Беларусь будзе моцнай і незалежнай дзяржавай, – менавіта гэта было падкрэслена ў час канцэрта. А ў знак яднання арганізатары акцыі павязалі яе ўдзельнікам стужку з беларускім арнаментам.
Святлана Ганчарова, фота аўтара



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *