Па добрай традыцыі з 15 верасня па 15 кастрычніка Бераставіцкі райвыканкам аб’яўляе дабрачынную акцыю “Ветэраны жывуць побач”, якая прысвечана Міжнароднаму дню пажылых людзей і Дню пажылых людзей Рэспублікі Беларусь.
Пры правядзенні акцыі выканкам зыходзіць з таго, што Прэзідэнт і ўрад Рэспублікі Беларусь пастаянна на адно з галоўных месцаў ставяць увагу да пажылых людзей і клопат пра іх. У нашым раёне таксама вядзецца немалая работа па аказанні рознабаковай дапамогі ветэранам і адзінокім састарэлым грама-дзянам сельскімі выканканамі і працоўнымі калектывамі. Аднак, сёння ўсе павінны зразумець, што мы ў пастаянным неаплатным даўгу перад старэйшым пакаленнем.
Неабходна наведаць сем’і ветэранаў, арганізаваць дапамогу ва ўборцы агародніны і садавіны, нарыхтоўцы паліва, падрыхтоўцы дамоў і кватэр да зімы, па магчымасці аказаць і матэрыяльную дапамогу, арганізаваць і правесці культмасавыя мерапрыемствы, сустрэчы з пажылымі людзьмі. Асаблівай увагі патрабуюць таксама адзінокія састарэлыя грамадзяне.
Спадзяёмся, што гэтая акцыя стане клопатам усіх жыхароў раёна, працоўных калектываў, грамадскіх арганізацый, камерцыйных структур, навучальных устаноў.
Раённы выканаўчы камітэт