Добры прыклад для равеснікаў

Лента новостей

Кацярына Болбат – вучаніца 7 класа НПК “Макараўскі дзіцячы сад – СШ”. Дзяўчынка актыўная, ініцыятыўная, зараджае сваёй пазітыўнай энергіяй усіх акружаючых. Яна не толькі лепшая ў вучобе (вучыцца на 9-10), але і наведвае музычную школу, з задавальненнем займаецца спортам. А яшчэ Каця многа часу прысвячае і грамадскай дзейнасці. Яна старшыня савета дружыны школы, пры яе непасрэдным удзеле праходзяць усе піянерскія мерапрыемствы. Кацярына ўваходзіць таксама ў цімураўскі атрад, разам са сваімі сябрамі заўсёды прыходзіць на дапамогу тым, хто мае ў гэтым патрэбу.
Любіць займацца дзяўчынка і з малодшымі школьнікамі, яна ў іх  важатая, і ў гэтай дзейнасці  таксама добра зарэкамендавала сябе, нават дзялілася сваім вопытам на раённым конкурсе “Важацёнак” і заняла на ім другое месца.
Адкрытая і непасрэдная, Каця не толькі стараецца сама добра вучыцца, але і  ахвотна дапамагае ў вучобе адстаючым. Яе старанная вучоба і актыўная грамадская дзейнасць – добры прыклад для равеснікаў.
Ні адно агульнашкольнае мерапрыемства не абыходзіцца без удзелу  Кацярыны Болбат, ды і на раённых яна таксама часта бывае.
На ўсё ў дзяўчынкі хапае часу. А галоўнае, усё, за што бярэцца Каця, яна выконвае толькі на «выдатна».

Ірына МІКЛАШ



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *