Дзень адкрытых дзвярэй прайшоў у Масалянскай інтэграванай сельскай бібліятэцы

Лента новостей

1– Праграма мерапрыемства прадугледжвала правядзенне літаратурнай гадзіны па творчасці мясцовага паэта Івана Леткі, – расказвае ініцыятар і арганізатар сустрэчы, бібіліятэкар філіяла «Масалянская інтэграваная сельская бібліятэка» Ірына Канеўская. – Адбылася таксама краязнаўчая віктарына “Ведаеш ці ты свой край?”, прэзентацыя “Мая родная вёска”, конкурс малюнкаў на асфальце “Героі любімых кніжак”.
Цікавасць у наведвальнікаў – вучняў старэйшых і малодшых класаў – выклікала экскурсія па бібліятэцы і і знаёмства з кніжнымі выставамі, падрыхтаванымі ў рамках Года культуры. Асабліва ўразіў – куточак памяці Івана Леткі – вядомага беларускага паэта родам з гэтых мясцін. Творы яго прасякнуты лірызмам і духоўнасцю. Гэта зборнікі паэзіі “Тры крокі да сонца”, “Тры верасні”, “Грамы на зімоўцы” і інш. Дзецям вельмі спадабаўся верш пра родную вёску пад назвай “Добры дзень, Масаляны”.
Для маленькіх чытачоў была арганізавана выстава кніжных навінак “Кніжка вышла пагуляць”. Юныя наведвальнікі атрымалі пазнавальную інфармацыю. Для іх быў праведзены літаратурны турнір, падчас якога самыя актыўныя удзельнікі атрымлівалі салодкія пачастункі за правільныя адказы на пытанні.
Найбольш дзецям спадабаўся конкурс малюнкаў на асфальце. На свежым паветры дзеці павесяліліся ад душы, праявілі сваю фантазію ў малюнках герояў любімых кніжак.
– Правядзенне Дзён адкрытых дзвярэй аб’ядноўвае дзяцей па інтарэсах, – лічыць Ірына Генрыкаўна. – Падчас іх юныя чытачы могуць прадэманстраваць свае творчыя здольнасці, даведацца шмат цікавага і з карысцю правесці вольны ад вучобы час.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *