Год адыходзячы: падзеі, факты, людзі

Актуально Лента новостей

IMG_0010Мы па праву мо­жам гана­­рыцца на­шым моцным агра­рным раё­­нам. З го­да ў год тут ука­раняюцца сучасныя тэхналогіі. Да нас прыязджаюць па перадавы вопыт, на Бераставіччыне праводзяцца абласныя і нават рэспубліканскія семінары. Прыемна было бачыць нашых землякоў на “Дажынках – 2013” у Жлобіне. У рэспубліканскім спаборніцтве за асаблівыя дасягненні на ўборцы ўра­джаю збожжавых і зерне­­бабовых культур, у нарыхтоўцы травяных кармоў і ў вытворчасці жывёлагадоўчай прадукцыі, а таксама за павышэнне куль­туры земляробства Бера­ставіцкі раён быў узнагароджаны ганаровым дыпломам і прэміяй. Сярод гаспадарак у рэспубліканскім спаборніцтве па Гродзенскай вобласці перамаглі аграфірма “Стары Дворац” (2 месца) і СВК “Макараўцы” (3 месца). А СВК “Алекшыцы” стаў пераможцам рэспубліканскага агляду – конкурсу “Землекарыстанне высокай культуры земляробства, добраўпарадкаванне машын­ных двароў, жы­вё­­­лагадоўчых ферм і комп­лексаў”.
Ганаровы пераходны сцяг у чарговы раз заваяваў СВК імя Варанецкага. Ён стаў пера­можцам раённага спаборніцтва сярод сельгасарганізацый Бераставіччыны за дасягненне высокіх паказчыкаў у раслінаводстве і жывё­лагадоўлі.
Малочная жывёлагадоўля ў гэтым годзе ўмацавалася з увядзеннем у эксплуатацыю двух новых сучасных малочна­таварных комплексаў у СВП “АграМір” і СВК “Макараўцы”. Гэта сапраўдныя “палацы” для кароў, дзе створаны спрыяльныя ўмовы для павышэння паказчыкаў.
Пажадаем нашым землякам новых перамог!

***

1047Теперь ремонт идет в поликлинике

Для медицинских работников центральной районной больницы, да и для всех нас, жителей района, уходящий год запомнится таким значимым событием, как открытие в июле первого этажа лечебного корпуса. Это стало завершающим аккордом в ремонте и реконструкции всего здания. Все отделения больницы теперь неузнаваемы: красивый интерьер, удобные, уютные лечебные палаты, соответствующие современным требованиям процедурные и врачебные кабинеты.
Ремонт в ЦРБ продолжается. Теперь он ведется хозяйственным способом. Ремонтные работы идут в районной поликлинике. Большой объем их выполнен на втором этаже. В обновленные помещения уже переселилась клинико-диагностическая лаборатория, и пациенты успели оценить, насколько удобнее теперь и им, и лаборантам. Отремонтирован также и ряд врачебных кабинетов. Очень красивым получился интерьер актового зала.

****

222Цяпер вада ў пасёлку – чыстая
Станцыя абезжалезвання пачала функцыянаваць у ліпені. Будаўніцтва гэтага аб’екта можна назваць самым маштабным і значным для раёна за апошнія гады, а для жыхароў гарпасёлка – яшчэ і доўгачаканай падзеяй. Увядзенне ў эксплуатацыю станцыі дазволіла палепшыць якасць вады, якая паступае з кранаў у нашы кватэры. А гэта вельмі важна, паколькі чыстая вада – залог здароўя.

 

 

****

0Мадэрнізацыя ўстаноў адукацыі раёна працягвалася

У 2013 годзе працягвалася мадэрнізацыя ўстаноў адукацыі раёна. Найбольшыя змены закранулі Вялікабераставіцкую сярэднюю школу, дзе за час летніх канікулаў прайшоў поўны рамонт вучэбных кабінетаў першага, другога і трэцяга паверхаў, месцаў агульнага карыстання і фае. За два апошнія гады ў гэтай установе адукацыі гаспадарчым спосабам асвоена на мадэрнізацыю амаль два мільярды рублёў.
Змянілася ў гэтым годзе і Пархімаўская базавая школа.
Старыя вокны тут былі заменены на сучасныя шклопакеты, на ўсіх іх з’явіліся новыя жалюзі. Сіламі ААТ “Бераставіцкая ПМК-141” зроблены таксама рамонт спартыўнай залы, новы выгляд набыў і кабінет англійскай мовы, дзе быў не толькі зроблены рамонт, але і набыта новая мэбля. Педагогі і вучні з нецярпеннем чакаюць, калі будуць адрамантаваны і астатнія вучэбныя кабінеты.

 

****

00“Эйсмантаўскі фэст” становіцца візітнай карткай раёна
Сёння па праву можна сказаць, што палітра нацыянальных культурных мерапрыемстваў Гродзеншчыны папоўнілася яшчэ адным прыгожым святам – адкрытым фестывалем польскай культуры і побыту “Эйсмантаўскі фэст”, які ўжо ў другі раз прайшоў на Бераставіччыне. Падрыхтаваны сумесна Бераставіцкім райвыканкамам і Эйсмантаўскім аддзелам грамадскага аб’яднання “Саюз палякаў на Беларусі” фэст прадастаўляе цудоўную магчымасцть акунуцца ў прыгожае аўтэнтычнае мастацтва і багатую нацыянальную спадчыну палякаў, што пражываюць у Вялікіх Эйсмантах, “дакрануцца” да мясцовага каларыту і адчуць атмасферу сяброўства і шчырасці, на якія багатыя тутэйшыя людзі. Цікавыя выступленні ўдзельнікаў фестывалю і ўдалая прэзентацыя розных сфер мясцовага грамадскага жыц­ця – лепшае сведчанне таго, што ў “Эсмантаўскага фэсту” ёсць будучыня.

 

****

000Капілка творчых дасягненняў “Tutti” папаўняецца

Дзейнасць узорнага дзі­цячага духавога аркестра “Tutti” Бераставіцкай ДШМ на працягу года была дастаткова пладатворнай і насычанай: шмат выступленняў на раённым узроўні, паспяховы ўдзел у абласных, рэспубліканскіх конкурсах і міжнародных фестывалях. Салісты аркестра Арцём Нікан і Яўген Зенчык прынялі ўдзел у XV адкрытым конкурсе маладых выканаўцаў на духавых і ударных інструментах “Залатая труба” ў Стаўбцах Мінскай вобласці. Арцём стаў другім у намінацыі “барытон”, Яўген узнагаро­джаны дыпломам за ўдзел у намінацыі “саксафон”. А ў Мінску на IV рэспубліканскім конкурсе выканаўцаў на духавых і ўдарных інструментах імя Івана Дабравольскага Арцём заняў першае месца, а Яўген – другое.
На IV адкрытым дзіцячым джаз-фестывалі “Птушка” ў Лідзе наш духавы аркестр стаў першым у намінацыі “ансамблі” і атрымаў высокую адзнаку членаў журы за дастойны ўзровень выканання і адпаведнасць усім патрабаванням да праграмных твораў. У сольнай намінацыі Арцём Нікан, Яўген Зенчык і Яўген Патурынскі атрымалі дыпломы ІІІ ступені. Павел Рыжко ўзнагароджаны дыпломам за паспяховае выкананне. Адразу дзве граматы – за высокае педагагічнае майстэрства пры падрыхтоўцы ансамбля і салістаў – атрымаў настаўнік па класу духавых інструментаў Вадзім Антоненка. З поспехам духавікі выступілі і на адкрытым рэгіянальным фестывалі «Фанфары сяброў» у Парэччы.

 

****

DSCF7393Польско-белорусское  молодежное сотрудничество

В октябре-нояб­ре ухо­дящего года был реа­лизован  между­народный проект  «Поль­ско-белорус­ская дружба в рамках сотрудничества молодежных школ». Он позволил наладить  дружеские взаимоотношения между Малоберестовицким профессиональным лицеем перерабатывающей промышленности и Белостоцкой  школой гастрономичной, обменяться опытом работы. В ходе его реализации  белорусские лицеисты посетили город Белосток, польские учащиеся побывали с ответным визитом на Гродненщине. А завершающим этапом стал  конкурс профессионального мастерства в Белостоке. Финансирование проекта  осуществлялось Министерством образования Польши и Фондом помощи детям Гродненщины. Идея его принадлежит сотруднице Фонда Ирэне Конан, благодаря которой учащиеся двух учебных заведений побывали друг у друга в гостях, показали свои знания и умения в теории и на практике.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *