
Вясна ўжо ўдыхнула жыццё ў дарогі і лясныя сцяжынкі, а значыць і веласезон можна лічыць адкрытым. Нягледзячы на тое, што для канца красавіка — пачатку мая надвор’е даволі халоднае і ветранае, велааматары спяшаюцца хутчэй выпусціць на трасу сваіх двухколавых сяброў і адчуць не параўнальную ні з чым свабоду руху, якую можа падарыць толькі ровар.
Безумоўна, падрыхтоўка веласіпеда – гэта самае відавочнае, з чаго варта пачынаць, калі гаворка заходзіць пра старт новага веласезона. Дарэчы, ужо амаль год як паслугу па тэхнічным абслугоўванні веласіпедаў прапануюць ў гандлёва-сэрвісным цэнтры «Autolife» ТАА «СяленаБудБер» у г. п. В. Бераставіца. Для тых жа, хто толькі плануе адкрыць для сябе захапляльны свет велавандровак і знаходзіцца ў пошуку прыдатнага ровара, ёсць выдатная навіна – у краме «Autolife» значна пашырыўся асартымент веласіпеднай тэхнікі. Для зручнасці пакупнікоў ровары выстаўлены на другім паверсе памяшкання, дзе больш прасторна і камфортна.

У краме прадстаўлены веласіпеды ад вядучых брэндаў Stels, Forward, Altair, Stinger. Дарослыя, дзіцячыя, падлеткавыя і жаночыя, з рознымі памерамі рамаў і колаў, разнастайнага колеру і любога прызначэння – выбар веласіпедаў тут сапраўды вялікі. А спецыяліст дапаможа пакупніку зрабіць правільны выбар з улікам індывідуальных асаблівасцяў.
Ровары ў «Autolife» можна не толькі набыць, але і ажыццявіць іх гарантыйнае, постгарантыйнае тэхнічнае абслугоўванне і нават рамонт рознай складанасці. У Вялікай Бераставіцы гэта, пакуль што, адзінае месца, дзе такая паслуга існуе.



Дарэчы, веласіпеды можна набыць і ў крэдыт ад Беларусбанка на тэрмін ад 6 да 24 месяцаў, а таксама па картках растэрміноўкі “Халва”, “КартаFUN”, “Магніт”, “Чарапаха”, “Карта пакупак” на тэрмін ад 2 да 8 месяцаў.

Зрэшты, у краме «Autolife» ёсць у продажы запчасткі да ровараў, а таксама разнастайныя веласіпедныя аксэсуары. Можна набыць і самакаты.
Па любых пытаннях, звязаных з асартыментам, тэлефануйце па нумарах: 8 (015) 117-29-86, +375 (33) 689-88-23.
Святлана Ганчарова, фота аўтара




