Вялікую Бераставіцу наведаў фальклорны калектыў «Цаглінкі» з Польшчы

Лента новостей

IMG_0410 7У рамках наладжвання супрацоўніцтва паміж Бераставіцкім раённым цэнтрам культуры і народнай творчасці і муніцыпальным цэнтрам культуры ў Нарэўцы (Рэспубліка Польшча) 9 мая наш раён наведаў фальклорны калектыў з Польшчы “Цаглінкі”, які з поспехам выступіў на сцэне амфітэатра падчас урачыстасцей, прысвечаных 71-ай гадавіне Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне.
Знаёмства гасцей з Бераставіччынай пачалося з наведвання Музея Вавёркі. Супрацоўнік музея Мікалай Пацэнка расказаў аб мінулым нашага краю, пазнаёміў з вядомымі людзьмі, якія жылі тут у свой час, растлумачыў, чаму значная частка экспазіцый музея прысвечана менавіта вавёрцы. Спецыяльна да Дня Перамогі ў музеі была арганізавана тэматычная выстава, прысвечаная падзеям і героям Вялікай Айчыннай вайны. Пры ўваходзе былі выстаўлены партрэты землякоў, якія змагаліся за свабоду і незалежнасць нашага раёна. Пасля наведвання музея для гасцей правялі экскурсію па гарадскому пасёлку.
Наступным маршрутам фальклорнага калектыву “Цаглінкі” стала Малабераставіцкая сярэдняя школа. Тут іх шчыра віталі дырэктар школы Вікторыя Кісялеўская і загадчык школьнага музея “Вытокі” Тамара Эйсмант, якая правяла экскурсію па музею. Гасцям тут вельмі спадабалася і яны заставілі запісы ў кнізе водгукаў на беларускай і польскай мовах.
Як паведаміла дырэктар Бераставіцкага раённага цэнтра культуры і народнай творчасці Алена Місюля, трансгранічнае супрацоўніцтва мае на мэце рэалізацыю сумесных праектаў, культурных і адукацыйных мерапрыемстваў. У прыватнасці, правядзенне абменных канцэртаў танцавальнымі, фальклорнымі, музычнымі калектывамі, правядзенне семінараў, лекцый у галіне культуры.
Сяргей Хілюта, фота аўтара



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *