З нагоды Дня памяці воінаў-інтэрнацыяналістаў супрацоўнікі Бераставіцкай раённай бібліятэкі імя В.М. Кавалеўскага правялі для навучэнцаў Бераставіцкага дзяржаўнага сельскагаспадарчага прафесійнага ліцэя гадзіну памяці “Салдаты афганскай вайны”.
Бібліятэкар аддзела абслугоўвання і інфармацыі Ірына Рожка пазнаёміла падлеткаў з галоўнымі падзеямі вайны ў Афганістане, расказала аб тым, як мужна і прафесійна салдаты выконвалі свой воінскі абавязак, як у вельмі цяжкіх умовах праяўлялі мужнасць і стойкасць. Удзел у афганскай вайне прымалі і нашы землякі. Адзін з іх, жыхар Вялікай Бераставіцы, Сяргей Гладкі падзяліўся з навучэнцамі сваімі ўспамінамі аб той жорсткай і крывавай вайне, расказаў пра свае баявыя ўзнагароды, адказаў на шматлікія пытанні.
Напрыканцы сустрэчы адбылося знаёмства прысутных з літаратурай, прадстаўленай на кніжнай выставе “Вайна ў Афганістане” і прагляд дакументальнага фільма “Афганістан”.
Валянціна Чыкун, загадчыца аддзела абслугоўвання і інфармацыі райбібліятэкі
Выражаю свое уважение к Сергею Гладкому за активное участие в военно-патриотическом воспитании молодежи. Подобные мероприятия очень важны, ведь и новые поколения не должны забывать уроки истории, как те, которые связаны с Афганистаном, так и с Чернобылем. Огромное спасибо тебе, Сергей!