Бісерны сад Жанны Котавай

Лента новостей

Падчас святкавання Дня пажылых людзей у раённым Доме культуры, адным з прыемных сюрпрызаў, што чакалі шматлікіх гасцей, з’явілася выстава работ з бісеру Жанны Котавай. Пажылыя людзі ў захапленні спыняліся каля яе і любаваліся работамі ўмеліцы.
— Гэта ж які варта мець густ, каб стварыць такія цудоўныя рэчы! – гаварылі адны.
— А колькі ж цярпення патрэбна, каб так карпець над імі, — дадавалі другія.
— Малайчына, Жанна, — хвалілі аўтара работ усе.
І з цікавасцю разглядвалі сад, які “расцвіў” на выставачных сталах. Людзі не маглі адарваць позіркаў ад бэзу, ад дэкаратыўных заморскіх дрэў. Аўтар здолела так падабраць фарбы, што, здаецца, перад табою сапраўднае дрэва ў мініяцюры.
— Дзякуй умеліцы за такі цудоўны падарунак да свята,- казалі пажылыя людзі.
І прасілі мяне: «Абавязкова сфатаграфуйце для газеты».
Што я і зрабіла, каб парадаваць работамі бібліятэкара Береставіцкага дзяржаўнага сельскагаспадарчага ліцэя Жанны Котавай і ўсіх жыхароў раёна. Дарэчы, яна дзеліцца сакрэтамі свайго майстэрства з ліцэістамі.
Марыя Драпеза,
фота аўтара



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *