“Бурачны” сезон пачаўся ў Бераставіцкім раёне

Лента новостей

На палях раёна ўбіраюцца салодкія карані. З гаспадарак прывозяць іх на Бераставіцкі буракапрыёмны пункт. На 18 верасня было прынята ў фізічнай вазе 15,5 тысячы тон, гэта некалькі менш, чым на такі ж час мінулага года. За дзень квота прыёмкі складае тысячу тон цукровых буракоў. З узважанага груза бяруцца пробы на забруджанасць і цукрыстасць. Нармальнай лічыцца забруджанасць ад 7,8 да 15 прцэетаў. Каб правесці такую праверку, трэба ўзяць з машыны ад 12 да 45 кілаграмаў буракоў. Яны мыюцца на аўтаматычнай лініі, дачышчаюцца і ўзважваюцца зноў.
У лабараторыі на даачыстцы салодкіх каранёў занята падсобная рабочая Сняжана Грышэўская, а правярае іх на забруджанасць лабарант Галіна Цівунчык.
Усяго зараз на пункце працуюць 39 чалавек, 17 з іх пастаянныя работнікі. Адгрузка будзе весціся да студзеня.
На буртаўкладачных машынах працуюць і паказваюць сябе з самага лепшага боку машыністы Віктар Жалязоўскі, Віктар Кап-лінскі (ён яшчэ заняты і на па-грузчыку), Сяргей Шымавалос (таксама і вадзіцель). Усё стараюцца рабіць як мага лепш. Зваршчык Міхаіл Кабанёк валодае смежнай прафесіяй машыніста пагрузчыка. Людзі вопытныя, справу сваю ведаюць.
Ёсць на буракапрыёмным пункце і “сямейныя падрады”. Напрыклад, гэта машыніст БУМа Віктар Жалязоўскі і яго бацька Сяргей — аператар. Разам і рамонтам займаюцца, калі здараецца такая патрэба.
У цэлым работа ідзе зладжана, без затрымак.
Ніна НАДДЭ, фота аўтара



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *