Сардэчныя віншаванні з нагоды дня нараджэння і з надыходзячымі каляднымі і навагоднімі святамі атрымала 26 снежня ветэран Вялікай Айчыннай вайны з Вялікай Бераставіцы Варвара Шультанава. У гэты дзень да яе завіталі члены клуба “Пошук” Вялікабераставіцкай сярэдняй школы разам са сваім кіраўніком Марынай Дзегцяровай, каб выказаць Варвары Паўлаўне самыя шчырыя пажаданні здароўя і даўгалецця на 91-ы дзень нараджэння.
Дарэчы, школьнікі не забываюць пра працаўніка тылу Варвару Шультанаву не толькі на дзень яе нараджэння, але і стараюцца павіншаваць з такімі важнымі для ветэрана святочнымі датамі, як Дзень Перамогі, Дзень Незалежнасці, 8 Сакавіка і іншымі. Вось і цяпер члены клуба “Пошук” выказалі пажаданні для Варвары Паўлаўны на надыходзячы Новы 2019 год, а Марына Аляксандраўна Дзегцярова нават прачытала верш уласнага сачынення.
Ірына МІКЛАШ, фота аўтара