Бераставіцкія школьнікі абмеркавалі маладзёжныя праблемы

Лента новостей

IMG_9824 IMG_9850 IMG_9854 IMG_985630 верасня ў актавай зале Вялікабераставіцкай сярэдняй школы ў фармаце адкрытага дыялогу старшакласнікі абмеркавалі актуальныя праблемы маладзёжнай палітыкі і найбольш вострыя пытанні, якія хвалююць сучасную моладзь.
На сустрэчу з маладымі людзьмі прыйшлі першы сакратар раённага камітэта БРСМ Ірына Крывапляс, аўтар-складальнік кнігі “Памяць”, былы першы сакратар райкама камсамола Мікалай Пацэнка, галоўны спецыяліст аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама Валянціна Сулаўка і ўчастковы інспектар інспекцыі па справах непаўналетніх Аляксандр Унуковіч.

Адкрываючы сустрэчу, Ірына Крывапляс расказала аб асноўных накірунках дзейнасці Беларускага рэспубліканскага саюза моладзі, аб праекце “Адкрыты дыялог”, які цяпер праходзіць па ўсёй краіне, і запрасіла моладзь да актыўнага абмеркавання хвалюючых пытанняў.
Да традыцый маладзёжнага руху звярнуўся Мікалай Пацэнка, які ўспомніў сваё камсамольскае юнацтва, паразважаў аб тым, што ў кожнага пакалення ёсць свае ідэалы і што ва ўсе часы існавала пэўнае непаразуменне паміж малодшым і старэйшым пакаленнямі і трэба ўмець знаходзіць кампрамісы.
Актуальную праблему распаўсюджання ў маладзёжным асяроддзі алкаголю і наркатычных сродкаў узняў у сваім выступленні ўчастковы інспектар інспекцыі па справах непаўналетніх Аляксандр Унуковіч. Аляксандр Вацлававіч заўважыў, што ўжыванне так званага “спайсу” ўжо выяўляецца і ў нашым раёне і папярэдзіў маладых людзей аб небяспецы, якую нясе гэты наркотык. Ён прапанаваў старшакласнікам знайсці альтэрнатыву шкодным звычкам у якім-небудзь захапленні і як прыклад прывёў свой клуб авіямадэлявання “Вінт”, заняткі ў якім дазваляюць праводзіць вольны час цікава і з карысцю.
Менавіта праблема арганізацыі вольнага часу і выклікала найбольш пытанняў у маладых лю-дзей. Старшакласнікі выказалі вялікае шкадаванне, што пасля рамонту актавай залы ў школе перасталі праводзіцца дыскатэкі, таму яны звярнуліся да раённага камітэта БРСМ з просьбай дапамагчы арганізаваць дыскатэку. Уздымаліся таксама праблемы адсутнасці ў школе буфета, хацелі б маладыя людзі, каб у Бераставіцы працавала маладзёжнае кафэ, басейн. Дарэчы, наконт басейна выказваліся нават прапановы, што моладзь сама гатова ўключыцца ў аднаўленне былога басейна, арганізаваць суботнікі, каб сабраць хоць частку сродкаў, патрэбных для яго аднаўлення.
Усе пытанні, якія паступілі ад маладых людзей, арганізатары мерапрыемства паабяцалі ўзяць на кантроль і дапамагчы з іх вырашэннем.
Ірына Міклаш,
фота аўтара



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *