Бераставіцкія барцы вызначыліся ў Шклове

Лента новостей

Напрыканцы лютага ў г.Шклоў праходзіў Рэспубліканскі турнір па вольнай барацьбе, у якім, у складзе зборнай каманды Гродзенскай вобласці, прынялі ўдзел і выхаванцы ДЮСШ аддзела адукацыі. Вызначыліся Максім Жалудок, які заняў 2-е месца ў вагавай катэгорыі 42 кг, і Эрнест Малевіцкі, які ў вазе 35 кг стаў трэцім.

Матчавая сустрэча
ў Свіслачы

У Свіслачы адбылася матчавая сустрэча па вольнай барацьбе паміж навучэнцамі мясцовай СДЮШАР і Бераставіцкай ДЮСШ аддзела адукацыі, якую прадстаўлялі выхаванцы філіялаў у Пагранічным і ў Кватарах. Выступілі паспяхова і сталі чэмпіёнамі ў сваёй вазе Юрый Рыжкевіч (в.Кватары), Ілля Максімчык, Дзяніс Салавей і Яўгеній Шышко з п.Пагранічны. Другія месцы занялі Уладзіслаў Балінскі, Аляксандр Александровіч і Андрэй Аветчык з в.Кватары, Аляксей Кухарчык з п.Пагранічны. Сяргей Карач (в.Кватары ) стаў трэцім у сваёй вазе.
Святлана Ганчаров



Теги:

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *