Аб’ядналі моладзь у малітве

Лента новостей

З 11 па 13 лютага ў парафіі Перамянення Гасподняга ў Вялікай Бераставіцы прайшлі рэкалекцыі для моладзі, якія праводзіла «Школа хрысціянскага жыцця і евангелізацыі». Рэкалекцыі былі накіраваны на аб’яднанне маладых парафіян у малітве.  У рэкалекцыях удзельнічалі і людзі старэйшага ўзросту, аднак маладыя духам, бо для веры няма ўзроставых межаў. Усяго ў сустрэчах, якія праходзілі пад дэвізам «Дазволь Богу любіць цябе», прымалі ўдзел каля 100 чалавек.  Яны стараліся разабрацца ў сваім уяўленні Бога, разважалі  над пытаннем веры, над пачаткам чалавечага існавання, над мэтай, з якой стварыў нас Бог, даведаліся аб гістарычных фактах існавання Езуса.

Ірына МІКЛАШ



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *