У жыцці кожнага народа ёсць лёсавызначальныя дні і падзеі, якія становяцца кропкай адліку новага этапу ў гісторыі дзяржавы і яднаюць грамадства. Для Беларусі такой датай з’яўляецца дзень вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Менавіта гэта гістарычная дата звязала разам словы – Свабода і Незалежнасць.
Святкаванне Дня Незалежнасці – гэта даніна гераізму і стойкасці беларускага народа, самаахвярнай барацьбе падпольшчыкаў і партызан, бяспрыкладнаму працоўнаму подзвігу тых, хто ўздымаў краіну з руін, сеяў хлеб, будаваў заводы, дамы і школы, хто выпускаў першую прадукцыю на прадпрыемствах. Сучаснае пакаленне ўдзячна ўсім, хто ахвяраваў сваім жыццём дзеля нашага мірнага неба.
Святлана Ганчарова, фота аўтара