“Tutti” – першыя на “Фанфарах сяброў”

Лента новостей

Адкрыты рэгіянальны фестываль «Фанфары сяброў» сабраў у мінулыя выхадныя ў аграгарадку Парэчча прыхільнікаў духавой музыкі. Па традыцыі тут адбыліся шэсце аркестраў па вуліцах аграгарадка, прадстаўленне духавых аркестраў, выкананне імі конкурсных твораў, дэфіле, а таксама канцэрты гасцей, у ліку якіх духавы аркестр дзіцячай музычнай школы Алітуса (Літва), маладзёжны духавы аркестр Беластока (Польшча), узорны дзіцячы духавы аркестр школы мастацтваў імя І. Ф. Стравінскага (Масква).
Узорны дзіцячы духавы аркестр Бераставіцкай ДШМ “Tutti” (кіраўнік Вадзім Антоненка) быў прадстаўлены на фестывалі ў трох намінацыях: “аркестр”, “ансамбль” і “саліст”. У якасці салістаў ігралі Арцём Нікан, Яўген Зенчык і Павел Міцкевіч, а ў складзе ансамбля – гэтыя ж вучні, а таксама Павел Рыжко, Пётр і Яўген Патурынскія на чале са сваім кіраўніком. Бераставіцкія духавікі адзначаны ў ліку лепшых дыпломам і падарункам.
Святлана Ганчарова



Теги:

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *