“Бераставіцкія музыкі” на рэспубліканскім фестывалі нацыянальных культур у Гродне

Унікальны–менавіта так гавораць пра фестываль нацыянальных культур, які даўно ўжо стаў візітнай карткай Гродна. Сёлета гэта яскравае, інтэрнацыянальнае свята прайшло ў дзявяты раз, з яшчэ большым размахам і з яшчэ большай колькасцю прадстаўленых нацыянальнасцяў. Традыцыйным стаў удзел у фестывалі і прадстаўнікоў творчага асяродку раёна. На гэты раз Бераставіччыну прадстаўлялі народны ансамбль народнай песні “Бераставіцкія музыкі” […]

Подробнее

Культурныя навіны Бераставіччыны

“TUTTI”: чарговы поспех у Маладзечна “Веснавы праменьчык-2012” — адкрыты рэгіянальны конкурс ансамбляў, які нядаўна прайшоў у маладзечанскай дзіцячай школе мастацтваў і ў якім паспяхова прыняў удзел інструментальны ансамбль узорнага духавога аркестра “TUTTI” Бераставіцкай ДШМ пад кіраўніцтвам Вадзіма Антоненкі. Нашы “духавікі” выступілі паспяхова і па меркаванні членаў журы, якое, дарэчы, узначальваў доктар мастацтвазнаўства РФ, заслужаны артыст […]

Подробнее

Бераставіцкі “Манжэрок” – сярод лепшых на конкурсе імя Горскага

Вакальная група ўзорнага дзіцячага хору “Манжэрок” Бераставіцкай дзіцячай школы мастацтваў стала ўладальнікам дыплома ІІІ ступені абласнога конкурсу імя К.Горскага сярод навучэнцаў дзіцячых музычных школ і школ мастацтваў. Конкурс гэты дастаткова прэстыжны, са сваёй гісторыяй і традыцыямі. Ён праводзіцца ў Лідскім музычным каледжы, пачынаючы з 1995 года. З 2007 года мае статус абласнога. Месца правядзення мерапрыемства […]

Подробнее

Творчая лабараторыя кіраўнікоў фальклорных калектываў і клубных работнікаў прайшла ў Бераставіцкім раёне

Адраджэнню і захаванню беларускіх каляндарна- абрадавых свят сёння ў краіне надаецца значная ўвага. Шэраг задач у гэтым напрамку ўключаны ў Дзяржаўную праграму «Культура Беларусі» на 2011—2015 гады для далейшай рэалізацыі. Пра важнасць справы адраджэння фальклорнай песеннай спадчыны, забытых промыслаў і народных рамёстваў гаворыць і тое, што ў Беларусі не спынена мэтанакіраваная работа па ўключэнні ў […]

Подробнее

Велікодныя традыцыі на Бераставіччыне

Святочнае набажэнства Вялікдзень (Вялікадне, Вялічка, Веліканус, Вельканоц, Вельканац, Пасха, Паска, Красная Нядзеля)—рухомае свята народнага календара, найбольш урачыстае і любімае жыхарамі раёна. Пасхальныя ўрачыстасці пачынаюцца з хрэснай хады вакол храма і ўсяночнага богаслужэння. Затым святар абвяшчае аб уваскрэсенні Ісуса Хрыста і пачынае святочную літургію. Пасля літургіі асвячаюцца прынесеныя вернікамі чырвоныя яйкі і іншыя прадукты. Сёння сярод […]

Подробнее

Духавікі Бераставіцкай дзіцячай школы мастацтваў прывезлі прызавыя месцы з фестывалю

Адразу чатыры прызавыя месцы прывезлі духавікі Бераставіцкай дзіцячай школы мастацтваў з ІІ адкрытага раённага фестывалю-конкурсу выканаўцаў на духавых інструментах імя А.Літвінскага ў г. Дзятлаве. У намінацыі “саліст-інструменталіст” вучань IV класа духавога аддзялення Арцём Нікан (барытон) стаў уладальнікам дыплома І ступені. У гэтай жа намінацыі вучань VI класа Яўген Патурынскі (труба) і вучань ІІІ класа Яўген […]

Подробнее

Да 130-годдзя Янкі Купалы і Якуба Коласа на Бераставіччыне пройдзе конкурс «Прыміце паклон ад нас, песняры…»

Аддзел культуры райвыканкама і рэдакцыя “Бераставіцкай газеты” распачынаюць конкурс “Прыміце паклон ад нас, песняры…”, прысвечаны 130-годдзю Янкі Купалы і Якуба Коласа. У конкурсе могуць прыняць удзел усе жадаючыя, якія адчуваюць у сабе прагу да творчасці і па-сапраўднаму шануюць беларускае слова, беларускую літаратуру і яе славутых песняроў. Кожны ўдзельнік можа прапанаваць верш, празаічны твор (апавяданне, эсэ…) […]

Подробнее

Юбілейныя мерапрыемствы да 130-годдзя Я.Купалы і Я.Коласа распачаліся ў бібліятэках Бераставіцкага раёна

Як паведаміла загадчык аддзела абслугоўвання і інфармацыі Валянціна Чыкун, раённая цэнтральная бібліятэка ўжо распачала ажыццяўленне распрацаванага да юбілею песняроў плана мерапрыемстваў. На абанеменце з пачатку года працуе кніжна-ілюстрацыйная кампазіцыя “Песняры беларускай зямлі”, на якой прадстаўлены матэрыялы аб жыцці і літаратурнай дзейнасці Я.Купалы і Я.Коласа. Літаратура на выставе пастаянна абнаўляецца па меры новых паступленняў кніг у […]

Подробнее

«Беларусь у маім сэрцы»

У нашай краіне пачалася рэспубліканская грамадска-культурная акцыя “Беларусь у маім сэрцы”. Мэта яе — азнаямленне людзей з лепшымі ўзорамі класічнай і сучаснай музыкі, адраджэнне, захаванне і прапаганда нацыянальнай культуры, гісторыка-культурнай спадчыны і багацця Беларусі. Акцыя стартавала 14 лютага канцэртам у Нацыянальным Вялікім тэатры оперы і балета. Мерапрыемствы ў яе рамках працягнуцца да верасня бягучага года. […]

Подробнее

У Лідзе бераставіцкія музыканты выступілі паспяхова

Рэспубліканскі конкурс выканаўцаў на народных інструментах імя І.Жыновіча ўваходзіць у пяцёрку найбольш прэстыжных конкурсаў нашай краіны і дае выдатны шанс рэалізаваць свае творчыя дасягненні музыкантам-выканаўцам у адной з вядучых вышэйшых навучальных устаноў Рэспублікі Беларусь—Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі. У абласным адборачным этапе гэтага конкурсу, які прайшоў у Лідзе 16 лютага, прымалі ўдзел і навучэнкі Бераставіцкай дзіцячай […]

Подробнее

«Юныя таленты» Бераставіччыны: вызначаны чарговыя пераможцы

Штогод “раёнка” знаёміць чытачоў з творчымі дасягненнямі вучняў школ мастацтваў, якія яны дэмаструюць падчас традыцыйнага конкурсу “Юныя таленты”. Нядаўна конкурс адбыўся ў чарговы раз і, як адзначыла старшыня журы, дырэктар Бераставіцкай дзіцячай школы мастацтваў Ірына Баер, узровень выканальніцкага майстэрства яго юных удзельнікаў прыкметна ўзрос.Сёлета ў конкурсе “Юныя таленты” прынялі ўдзел 45 навучэнцаў раёна. Добра паказалі […]

Подробнее

На Бераставіччыне стартаваў новы канцэртны праект

Развіццё культуры на вёсцы па-ранейшаму застаецца важным аспектам дзяржаўнай палітыкі. Падчас рэалізацыі Дзяржаўнай праграмы адраджэння і развіцця вёскі было нямала зроблена па ўмацаванні матэрыяльна-тэхнічнай базы ўстаноў культуры аграгарадкоў. Шэраг далейшых крокаў у гэтым напрамку будзе зроблена і ў рамках Дзяржаўнай праграмы “Культура Беларусі” на 2011-2015 гады. Мэта адна—зрабіць усё, каб жыхары глыбінкі не адчувалі сябе […]

Подробнее

У Год кнігі асаблівую ўвагу бібліятэкі Бераставіцкага раёна ўдзеляць айчыннай літаратуры

У Беларусі 2012-ы год аб’яўлены Годам кнігі. Адпаведны ўказ падпісаны Прэзідэнтам краіны. Нягледзячы на тэхнічны прагрэс, на наяўнасць шматлікіх электронных бібліятэк, увасабленнем кнігі ўсё ж застаецца папяровае, а не электроннае выданне. — Год сёлетні пройдзе пад знакам класікаў беларускай літаратуры Купалы і Коласа,— расказвае дырэктар Бераставіцкай раённай цэнтралізаванай бібліятэчнай сістэмы Таццяна Марцішэвіч (на здымку).—130-годдзе песняроў […]

Подробнее

Першае месца ў абласным конкурсе плакатаў заняла навучэнка Бераставіцкай дзіцячай школы мастацтваў

Трэці год запар навучэнцы мастацкага аддзялення Бераставіцкай дзіцячай школы мастацтваў прымаюць удзел у рэспубліканскім конкурсе плакатаў “Небяспека— СНІД”, арганізатары якога — Міністэрства культуры, Міністэрства аховы здароўя Рэспублікі Беларусь і Рэспубліканскі цэнтр гігіены, эпідэміялогіі і грамадскага здароўя. У мінулым годзе заахвочвальнай прэміяй быў адзначаны плакат Дар’і Коўган, а пачатак гэтага года стаў удалым для вучаніцы 3-га […]

Подробнее