Мы за мір на планеце Зямля. Макараўскія школьнікі адзначылі Дзень міру

Лента новостей Образование

Кожны год 21 верасня міжнародная грамадскасць адзначае Міжнародны дзень міру, як дзень усеагульнага спынення агню і адмовы ад гвалту. Міра і спакойнага жыцця жадаюць усе: і дарослыя, і дзеці. Сёння ніхто не можа быць абыякавым да праблем захавання міру на зямлі.   Напярэдадні гэтага дня навучэнцы 4 класа прынялі ўдзел у гульнявой праграме “Мір на планеце — шчаслівыя дзеці”, асноўнай мэтай якой стала прыцягненне ўвагі дзяцей да праблемы захавання міру на планеце, трансляванне арыенціраў дабра, добразычлівых адносін адзін да аднаго. 

Хлопчыкі і дзяўчынкі вялі размову аб гісторыі  зацвярджэння гэтай даты, чыталі вершы аб міры і шчаслівым дзяцінстве, разважалі над тым, што такое мір і што трэба рабіць, каб яго зберагчы.  Падбіралі асацыяцыі да слоў мір і вайна, а сваё меркаванне запісвалі на лісцікі і прымацоўвалі на кусцікі. Гульня  “Прадоўжы” дапамагла ўзнавіць у памяці прыказкі аб міры, сяброўстве, Радзіме.  Вялікую зацікаўленнасць у дзяцей выклікаў прыпынак “Творчая майстэрня”, дзе дзеці з паперы выраблялі галубей – сімвал міру. Прымацоўваючы птушак на дошку,  кожны з дзяцей выказаў меркаванне аб тым, што хоча каб на планеце Зямля быў заўсёды мір. У канцы праграммы дзеці  сталі ў харавод і выканалі песню “Большой хоровод”.

Алена Будніцкая, настаўнік пачатковых класаў Макараўскага ясляў-сада – сярэдняй школы



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *