Гучы, мая родная мова!

Лента новостей Образование

«Гучы, мая родная мова!» — пад такой назвай прайшла інфармацыйная гадзіна,  прысвечаная Міжнароднаму дню роднай мовы, у IV класе.  Асноўнай мэтай мерапрыемства было данесці да кожнага дзіцяці тое, што наша мова  вельмі  мілагучная, непаўторная, яскравая,  і мы павінны не толькі валодаць ёй, але і захаваць яе.

Напачатку дзеці даведаліся аб паходжанні гэтай даты, затым чыталі вершы беларускіх пісьменнікаў пра родную мову, сваю Радзіму, называлі самыя прыгожыя і пяшчотныя беларускія словы, разважалі аб тым, за што яны любяць беларускую мову.   

А ў заключэнне хлопчыкі і дзяўчынкі  з задавальненнем прынялі ўдзел у турніры  “Ад зерня – колас, ад слова — мова”, у час якога прадэманстравалі свае веды на веданне беларускай мовы. Падарожнічаючы па станцыях, разгадвалі загадкі, паспрабавалі сябе у ролі перакладчыкаў, успаміналі прыказкі, па малюнку называлі беларускія словы.

Самым запамінальным момантам стала вызначэнне самага лепшага знаўца сваёй мовы. І знаўцам сваёй роднай мовы стала Ульяна Носка. Вынікам інфармацыйнай гадзіны сталі словы “Лёс нашай роднай мовы залежыць ад кожнага з нас, трэба размаўляць, шанаваць і любіць матчыну мову”.

Алена Будніцкая, настаўнік пачатковых класаў Макараўскага ясляў-сада – сярэдняй школы



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *