Дэгустацыя прадукцыі, выпечка і шашлыкі. На свяце Дня Незалежнасці ў Вялікай Бераставіцы працавалі гандлёвыя павільёны

День Независимости Лента новостей Общество

Падчас святочнага гуляння ў скверы імя 500-годдзя Вялікай Бераставіцы можна было адпачыць за столікамі і падсілкавацца гарачымі шашлыкамі, мясной прадукцыяй, напоямі і шматлікай выпечкай, гандаль якімі быў наладжаны ў павільёнах Бераставіцкага філіяла Гродзенскага аблспажыўтаварыства і Бераставіцкага дзяржаўнага сельскагаспадарчага прафесійнага ліцэя.

Адбылася дэгустацыя вырабаў вытворчасці ААТ “Малочны Мір” і Бераставіцкага філіяла Гродзенскага аблспажыўтаварыства.

У гандлёвых кропках індывідуальных прадпрымальнікаў можна было набыць салодкую вату, попкорн, забаўкі і цацкі для дзяцей.

Святлана Ганчарова, фота аўтара



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *