Добраахвотнае пагадненне Аляксандра Хадкевіча

Шматтомнае выданне “Метрыка Вялікага княства Літоўскага” – важная крыніца па гісторыі Беларусі, Літвы, Украіны xiv-XVIII ст. Напрыклад, у кнізе запісаў №30 за 1480-1546 гг. (Мінск, 2008) можна даведацца аб падзеях на Бераставіччыне ХVI стагоддзя і пра яе першага ўладальніка Аляксандра Хадкевіча (1475 – 1549). У гэтую кнігу запісана “Зознане (засведчанне) перад яго каралеўскай міласцю Жыгімонтам […]

Подробнее

Трагічная дата ў гісторыі Бераставіччыны

У жнівеньскія дні па ўсёй Еўропе адзначалася трагічная дата ў гісторыі – пачатак Першай сусветнай вайны. У Берліне, Амстардаме, Парыжы, у Лондане і ў іншых сталіцах адкрываліся новыя помнікі, хаця там іх многа было і раней. У храмах служылі паніхіды па загінуўшых… У Маскве ў першыя дні жніўня, з удзелам расійскага Прэзідэнта, нарэшце адкрыты мемарыял, […]

Подробнее

Культурнае жыццё на Бераставіччыне ў 40-ыя — 60-ыя гады мінулага стагоддзя

Раённы аддзел культурна-асветніцкай работы быў утвораны ў кастрычніку 1945 года. У красавіку 1946 года камсамольцы і моладзь Рудавы прыступілі да рамонту і абсталявання пад клуб аднаго з памяшканняў былога маёнтка. Такая ж работа пачалася і ў Бераставічанах. У ліпені 1946 года адбыўся І раённы агляд мастацкай самадзейнасці. Лепшымі былі прызнаны самадзейныя артысты Хамантоўскага сельсавета (у […]

Подробнее

Будаўніцтва ў Бераставіцкім раёне ў першую ваенную пяцігодку

План капітальнага будаўніцтва на 1945 год Бераставіцкі раённы выканаўчы камітэт зацвердзіў 11 лістапада 1944 года. У ім прадугледжвалася пабудаваць лесапільны завод на станцыі Бераставіца, школы ў Рымуцеўцах, Пыхоўчыцах, Лапенеўцах і Парэччы, распачаць будаўніцтва кінатэатра, гасцініцы на 20 месцаў, ветэрынарнай лячэбніцы, раённай амбулаторыі, санэпідэмстанцыі. На пасяджэнні бюро райкама партыі, якое адбылося 12 снежня 1944 года, было […]

Подробнее

Станаўленне аховы здароўя на Бераставіччыне ў пасляваенны час

Пасля вызвалення Бераставіччыны ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў адразу ж быў створаны раённы аддзел аховы здароўя. Яго ўзначаліла – з ліпеня 44-га па жнівень 47-га – фельчар Соф’я Сяргееўна Аўчыннікава (Раманцэвіч). У раён накіроўвалі ўрачоў, першымі на працу на Бераставіччыну прыехалі Ніхенцій Самуілавіч Віннікаў, Ксенія Арсеньеўна Пратасава (Мацапура), Лідзія Паўлаўна Ермалаева (Фальковіч) і іншыя. У 44 — […]

Подробнее

Да 70-годдзя ўтварэння Бераставіцкага раёна

Нядаўна мы адсвяткавалі вельмі значную для ўсёй краіны дату – 70-годдзе вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. А 20 верасня жыхароў Бераставіччыны чакае яшчэ адзін не менш значны юбілей – 70-годдзе ўтварэння раёна. “Бераставіцкая газета” пачынае друкаваць цыкл матэрыялаў, прысвечаных гэтай важнай падзеі і людзям, якія ўнеслі значны ўклад ў пасляваеннае аднаўленне і далейшае развіццё народнай […]

Подробнее

Прафесар скульптуры з Вялікіх Эйсмантаў

Шляхецкі род Ельскіх вядомы на Гродзеншчыне з ХVI – XVII ст.ст. Некаторыя прадстаўнікі гэтага роду ў розныя часы пражывалі на тэрыторыі сучаснага Бераставіцкага раёна. Напрыклад, першым урачом у Вялікай Бераставіцы працаваў Леон Ельскі ў 1924-1930 гг., граф Адам Ельскі валодаў маёнткам Гольні ў ХІХ – пач. ХХ ст., памешчык Антоній Ельскі трымаў маёнтак у Эйсмантах […]

Подробнее

Масаляны – крыніца натхнення Адольфа Дыгасіньскага

Сёлетні фестываль паэзіі “Масалянскія салаўі”-2014 будзе прысвечаны 175-годдзю Адольфа Дыгасіньскага, якога называюць польскім Кіплінгам. Польскі педагог, пісьменнік, публіцыст, адзін з галоўных прадстаўнікоў натуралізму ў польскай літаратуры, Адольф Дыгасіньскі нарадзіўся 7 сакавіка 1839 г. у Негаслаўцах каля Пінчува, а памёр 3 чэрвеня 1902 г. Выхадзец з небагатай сям’і, Адольф часта мусіў цярпець нястачу, зарабляючы сабе на […]

Подробнее

Загадкавы аб’ект у Бераставіцы

Тое, што вы бачыце на гэтых здымках, не мае ніякага дачынення да чыгуначнай магістралі. Гэтыя кавалкі рэек з прываранымі да іх швелерамі знаходзяцца метраў 20-30 ад бальнічнай агароджы ў раённым цэнтры збоку возера. Частка з гэтых металічных рэчаў аказалася за доўгі час пад зямлёй, некаторыя ж адкапалі ў пошуках металалому. Калі прыгледзецца больш дакладна, то […]

Подробнее

КАЛІ ЎЗНІКЛА БЕРАСТАВІЦА?

Год 2006 з’яўляецца адметным у гісторыі Вялікай Бераставіцы – у гэтым годзе пасёлак урачыста адзначыў 500-годдзе свайго існавання. Што ж адбылося на самой справе больш пяці стагоддзяў таму? Тады, у 1506 годзе, населены пункт упершыню быў узгаданы ў афіцыйных каралеўскіх дакументах. Кароль польскі і вялікі князь літоўскі Аляксандр Ягелончык за вялікія заслугі перад Айчынай і […]

Подробнее

О церкви в Старом Дворце и не только

Читатели продолжают на страницах газеты разговор о бывшей церкви в Старом Дворце, начатый краеведом Николаем Паценко. Сведения о ней удалось найти и мне – в книге волковысского исследователя старины Витольда Капрызы «Земля Волковысская» (издательство BOXPOL). Во 2-ом томе на стр. 124 он, в частности, рассказывает о том, что князь Иосиф Яблоновский, воевода новогрудский – заслуженный […]

Подробнее

НЯБЕСНАЯ АПЯКУНКА ЗЯМЛІ БЕРАСТАВІЦКАЙ

З канца 70-х гадоў 19 стагоддзя галоўнай прыхадской царквой у Вялікай Бераставіцы лічылася Спаская, якая налічвала звыш 3800 прыхаджан з мястэчка і 12-ці навакольных вёсак. Яна размяшчалася ў былым каталіцкім касцёле і перад Першай сусветнай вайной была зачынена. У гэтай царкве знаходзіўся адзін цікавы абраз, які асабліва шанаваўся вернікамі – ікона Маці Божай Рудаўскай. Зраблю […]

Подробнее

Яшчэ раз пра царкву ў Старым Дворцы

Нядаўна ў нумары 9 нашай газеты за 4 лютага быў змешчаны водгук чытача на артыкул Мікалая Пацэнкі “Ці быў храм у Старым Дворцы?” пад назвай “А царква стаяла прыблізна ў гэтым месцы…”. І вось адгукнуўся яшчэ адзін чытач, які ведае не прыблізнае, а дакладнае месцазнаходжанне былога храма. Гэта жыхар Старога Дворца Сяргей Дзярнейка. Ён патэлефанаваў […]

Подробнее

«А стаяла царква у Старым Дворцы прыблізна ў гэтым месцы…»

У нумары “Бераставіцкай газеты” за 28 студзеня г.г. быў змешчаны артыкул Мікалая Пацэнкі “Ці быў храм у Старым Дворцы?”. Напомнім, што размова ў ім вялася пра мясцовую царкву, якая ў 1835 годзе была непрыгоднай для наведвання яе прыхаджанамі і правядзення тут службы. Як сведчанне гэтаму, аўтар прыводзіць знойдзеныя ім у Гродзенскім гістарычным архіве дакументы. У […]

Подробнее